візара. Купілі, харошы целявізар, што харошы, то харошы. Але Андрэй казаў, што як у лапу ні дасі, то добраго ні купіш. A целявізараў много, выбар ест. Веч., Стаўб. p. Трэба будзя Олясю якога рубля сунуць у руку, хай мне печ пераробіць, зіма йдзе, а печ ні ў паратку. Хал. Стаўб. р. Вот бачыш, пазірая, кап даў у лапу, тады табе й пяршэнство: i пусьціць за перагаротку, выбяраш там, які захочаш (брыкет), а так німа й канец. Ст. Се., Стаўб. р. Паехала я рас у фірму дрова купляць. А ні магу, нешто нідамагаю. Праўда, падышоў знаёмы сь Сьвержна, дала яму траячку, папрасіла, ён за тую траячку, у руку сунуў некаму там. Накідалі мне дроў, харошых, тоўстых i сухенькіх. Сае., Стаўб. p. ДАЦЬ У ХАЛАМОК к а м у. Набіць, адлупцаваць каго, надаваць каму. Прыедуць з Дубеяк, усяк на зяця кажуць: «А ты такі, а ты сякі». А ён як даў старому ў халамок (ад «холка» — патыліца), а старую ўзяў за косы, вывяў на вуліцу i сказаў: «Каб нагі тут ні было». От нек атайбаваліса i жывуць. Гр., Слуц. р. ДАЦЬ У ХАМУТ. Зламоўн., незадае. Не перастарацца на рабоце, не стаміцца, працаваць лянуючыся, без асаблівага жадання. Не вельмо твой сусет дасьць у хамут — робіць от так сабе, абы скарэй дадому. Веч., Стаўб. р. Ох, ты ш i дала ў хамут, перарабілася там вельмо! Работа ціпер лёхкая, ні тоё, што некалі людзі ні дня ні ночы ні бачылі за работаю. Cae., Стаўб. p. ', ДАЦЬ ФАФАРУ (файт) к а м у. У рэзкай форме выгаворваць каму. Прахор ж жонкаю ня ладзіць, а дома на яго злуюцца, даюць фафару (ад ням. Pfeffer — перац). Кай., Кар. р. Бацька клубок ўе й песьню пяе, а маці сварыцца на яго. А мне сьмешна стада, я засьмяялася. Як далі файт (ад анг. fiat — указ, дэкрэт), аш заплакала: «Ах ты, анціхрыст ты, злы дух ты! Ідзі мыйся i за прасьніду!» Кук.,- Дзярж. р. ' ДАЦЬ ХРАПАКА. Паспаць, вькфацца. Ну й даў я ўчоро храпака! Прышоў позно с клуба, а стаміўшыся быў, ото ш спаласё слаўно. Сае., Стаўб. р. Пазаўчора хадзілі на ўходзіны да Віці, то ён жа (муж) ні дабыў да канца. Выпіў трохі, прышоў дадому i даў храпака. Кущ., Кл. р. А коб муй стары ўдома быў, я б пошла дала храпака, лэгла б да поспала ўдоволь. Мнэ шчоб часыков дьвенацать поспаты, а то шчо я там поспала, шчо там за сон. Бот., Пін. р
13 👁