Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДРАЦЬ НОС пер а д кім. Гл. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) п е р ад кім. ДРАЦЬ (лупіць) ШКУРУ (кожу) з к а го. Асудж., непав., незадав. 1. Жорстка, бязлітаена эксплуатаваць като, нажывацца за чужое дабро, здзекавацца з каго. Некалі то гэты багацей драў шкуру зь людзей, гат гэты, але німа, зьехаў. Сав., Стаўб. р. А я гувурыла, з такых бы шкуру драты надо, што ты сзм'ю розбыла, дытя осыротыла. Бот., Пін. р. А палякі ўжо як заступілі, дзёрлі скуру з нас, не глядзелі, ці ты бедны ці багаты. Шчэ наадварот, бедных горай валтузілі, як багатых. Аляхн., Маладз. р. 2. Дорага прасіць, браць за што. Плацяць не за рэйс мащыны, а ад галавы. Завёз двоё Сьвіней, плаці за двоё, Дак узьняліся ўсе, крычаць: «Міцюля шкуру дзярэ зь людзей!» Сав., Стаўб. р. На базары дзяруць' шкуру ш чалавека. Такая дарагоўля, ні дакупіцца парасят! Гор., Стаўб. р. ДРУПМ РАЗАМ. Калі-небудзь, не цяпер. «Дзядзё, давайця заўтрачы па грыбэ сходзім з вамі. Вы ведаяця месцо».— «А, дзе бачыў, часу німашака, трэба салому звозіць. Другім разам хібо». Сав., Стаўб. р. Маруся хацела, кап я ёй грошай пазычыла-, а ў міне якрас ні было. То я й кажу ёй: «Другім разам, Маруська, прыдзі, дальбаг жа, ища». Там жа. Такая цяплата, давай, кажу, паедзям на Нёман пакупаямся. А дзе ён табе паедзя! Другім разам калі, часу ш німа. Гал., Стаўб. рг ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ ка му. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) к а м у. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ к а м у. ДУРАКА ВАЛЯЦЬ. Асудж., незадав. Дурэць, блазнаваць, крыўляцца, нічога істотнага, важнага не рабіць. Дзе ты гэто прападаў дэлы божы дзень, га? Памог бы мадцы што кала хаты, а то валяяш дурака, ні брытко* табе. Сав., Стаўб. р. Бывала, на Ивана Купалу вянкі на воду пускалі, на бярозу закідавалі, дурука вьляім да двух часоў ночы. Ляўк., Арш. р. ДУРНЫ ЯК БОТ. Зняваж., непаш. Някемлівы, тупы. Знайшоў е кім гаварыць, яго ў нас усе апходзяць, дурны як бот, а ты яго прыглашаяш, курыш зь ім. Сав., Стаўб, р. Нешто казала-казала, я й нічого ні разабрала, нешто гаворыць— ні поймяш што — ведамо, дурная як бот. Веч., Стаўб. р. ДУРЫЦЬ ГАЛАВУ (патыліцу) к а му. Незадав. Надакучаць размовай каму. Кінь ты, Вінцусь, дурыць гала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сзмю
8 👁
 ◀  / 321  ▶