кожны дзень. Жонка тапталася каля свайго хазяйства, а я дзень у дзень усё вазіў дзераво на сплаў. Пуцэв., Навагр. р. Да чаго дажываецца чалавек. Бывала, была карова, дво парасят, дзьве казе, мо сорак гусей с качкамі, куры, і ў калхос дзень пры дні хадзіла. А цяпер нічога німа, і сама сябе ні дагледжу. Гр., Слуц. р. Ходыла на роботу дэнь пры дню. Сім., Драгіч. р. Грыбэ паявіліся, дак я тыдзянь дзень у дзень, дзень у дзень хадзіў, па дзьвесьця штук баравікоў прыносіў. Сав. Стаўб. р. Мой сын некалі дак у тую школу дзень у дзень хадзіў, і далёко было, вунь дзе той Стары Сьвержан, а йшоў і зіма й лето, йдзе і йдзе. Там жа. Пустухі ў нас тры ў калхозі, дзень у дзень пугу на плячо і ў поле. Па сто восімісят — сто дзевяноста пулучаюць і проценты ад малака. Зарабатно. А я во тожа дзень у дзень іду. Ляўк., Арш. р.
ДЗЕСЯТАМУ (пятаму) ЗАКАЗАЦЬ. Доўга памятаць што (звычайна пра непрыемнае), не паўтараць чаго (кепскага) і іншых папярэдзіць, каб не рабілі гэтага. Ты б мо сьціхла, а то як дам, то дзісятаму закажаш, як абрэхацца. Сав., Стаўб. р. Рас уваліўся Косьцік у калхозны сад, а стораш злавіў да сабаку пусьціў на яго, то цяпер дзесятаму закажа, каб не лес. Кунц.., Кл. р. Ну й цяперака дзісятаму заказала, ні буду хадзіць па касьцёлах і богу маліцца ні буду. Нав., Бар. р. Прышлі мы з Хадосій на свае хвасты, селі абуваць лапці і заснулі. Ідуць нашы маткі ды гамонюць, што дзевак нідзе німа. Божухныбацюхны! Во ўжо хваціла з нас за етый сон, дзісятаму закажым, як спаць. Піл., Чав. р. А, бронь божа, каровы зойдуць на гаспадарову дзялку! Бацьку як бачыш данясуць, і тады ён табе задасьць, што пятаму закажаш. Гар., Маладз. р.
ДЗЕСЯТАЯ ВАДА НА КІСЯЛІ. Непав. Далёкі, не блізкі (сваяк). Не буду клікаць яго (на вяселле). Які ён мне сваяк? Дзесятая вада на кісялі. Кап гэдыкіх усіх клікаў, то места ў хаце не было п. Кунц., Кл. р. Племя — гэта сваяўство: брацьця, дочкі, унукі, проўнукі, цёткі, дзяцькі там. А далей ужо далёкае сваяўство, дзісятая вада на кісялі. Бял., Лаг. р. У людзей дзісята вада на кісялі, а сваяўство: і хеўру водзяць, і на радзіны, і на бяседу якую ходзяць, а нашы — родныя, а ні сабразіш. Гр., Слуц. р.
ДЗЁРУ ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ДРАЛА (драпака, дзёру, дралу).
80 👁