Старонка 78
◀ / 321 ▶
ДЗІЦЕМ ХАДЗІЦЬ. Быць цяжарнай. Ото трудна было адразу, як перабудаваліся на футар: помачы ніякай, а я дзіцем хадзіла. То што ўжо нагараваліся ўдваіх. Сав., Стаўб. р. ДЗІЦЯ Ў ГРУДЗЯХ. Грудное дзіця. Панесла я ў Вёняц (Івянец) зяло (лекавыя травы) здаваць. Пашла пазнавата, бо дзіця ў грудзях, а пака патхадзілася. Стаяластаяла, й ні ўзялі ў мяне тое зяло. А грудзі прыбылі, аш пат пахі заходзіць малако. Што рабіць? Пр., Стаўб. р. Дзіця ў грудзях было, а каровы ні было, от папастрадала. Там жа. ДЗЯЛІЦЦА ЎСЯКАЙ (апошняй) МАГ'УЛІНКАЙ (капляй) з кім. Быць у прыязных адносінах з кім, даваць, пазычаць апошняе каму, дзяліцца ўсім усякім, усім, што ёсць. Бывало, як кепско жылосё, тады хадзілі адно да аднаго, дзяліліся ўсякаю маг'улінкаю, а ціпер і крыўды німа, і перасталі хадзіць. Сав., Стаўб. р. Была ў міне сусетка на футары, жылі душа ў душу, апошняй маг'улінкай дзяліліся. А як у вёску пераехалі, дак і дружба раскідалася. Там жа. От такі Ліда добрая баба. Пасьленьняю капляю падзеліцца. Востр., Зельв. р. ДЗЯРЖАЦЬ чыю ЛІНІЮ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) чыю ЛІНІЮ. ДЗЯРЖАЦЬ СЯБЕ Ў РУКАХ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) СЯБЕ Ў РУКАХ. ДЗЯРЖАЦЬ (падзяржаць) У РУКАХ каго. Распараджацца, камандаваць кім, верхаводзіць у гаспадарцы (сям'і). Вот Вацік сваіх дзяржыць у руках. Ані пікнуць. Сядзяць па закутках, і кап хоць каторы слова сказаў. Сав., Стаўб. р. Высока, баявая, галаву несла гэдак хорашо тая Лёдзя, а Стась яе сабакаваты. Яна яму па мордах надае, надае й нічого, дзяржыць у руках мужыка. Там жа. Марыя сказала, што падзяржу мужука ў руках, нідзе ён ні дзеніцца. Ляўк., Арш. р. А мальчонак у яе харошый, дзяржыць матка ў руках, што скажыць, ён слухаіць: і цёлкі травы выжнець, накорміць і сьвіньням дасьць, і карову стрэніць, загоніць у хлеў, а есьлі нада, падоіць. Што ўжо за дзіця! Ляўк., Арш. р. Пакараць, адпомсціць каму. Сын Якімкоў, той тоўсьцінькій, дужа ўрэнный. Я яму дам прыпарку, ўсігда Сярожу б'ець. Адзін раз я хацела яму даць, каб дагнала, дала б палкі па ньгах. Я б яго падзіржала ў руках, каб пупаўся. Падзіржала б у руках. Ляўк., Арш. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 321 ▶