Старонка 76
◀ / 321 ▶
ДАЦЬ ШЛЮБ. Павянчаць. Бэрэ мэнэ чоловік до Сушня, п'ять душ дэтэй. Я вжэ думаю, пойду, а батька ныц нычого нэ дае. А мой Сэргэй кажэ: «Ну й буг з імы, трэбо от толькі згодыты ксёндза, коб дав нам шлюб». Тры разы прыходыв до ксёндза, а ксёндз нэ дав шлюба. А тут хлоп война! Бот., Пін. р. Ксёндз даў шлюп, але за вянчаньне загнуў такую цану, што я аш за галаву, ведаеце, схапіўся. Каз., Слонім. р. ДА ЧОРНЫХ МАЗАЛЁЎ (рабіць). Заўзята, упарта працаваць. Шаптуха (прозвішча) табе задасьць! Ён во й пераходзя зь места на места, на чорную работу ня пойдзіць, да чорных мазалёў рабіць ні станіць. Ульян., Сен. р. Я даўней рабіла да чорных мазалёў. Ці жаць, ці капаць, робіш, хватаяш, усё каб было, усё каб было больш. Сав., Стаўб. р. ДВАІЦЦА Ў ВАЧАХ каму, у каго. Дрэнна бачыць што, падвойна бачыць (у стане вялікай знямогі або хваробы). Нараблюсё за дзень, нацягаюсё, ногі баляць, млосно робіцца, дваіцца ў вачах, не ведаю, дзе дзецца, войкаю ўсю ноч. Сав., Стаўб. р. Нешто ў міне ўсё дваіцца ў вачох, галава баліць, пайду прылягу трохі, ведамо, ні спала ўсю ноч. Веч., Стаўб. р. ДЗЕЛА НЕТ да каго, да чаго. Не датычыць каго, не мае ніякіх адносін да каго, да чаго. Зрабілі астаноўку лі памятніка. Разьвя тут астаноўкі места? Гэта ш сьвяшчэннае места, а тут засьмечана, загаджана. Маглі б зрабіць кала калхознай канцылярыі, там самае люднае места. Такоя бізабразія, нікому дзела нет. Ульян., Сен. р. ДЗЕ НАЧАВАЦЬ, ТАМ НЕ ДНЯВАЦЬ. Бадзяцца, не мець сталага месца жыхарства. Мішка армію адбыў, яму пат трыццаць гадоў, й дзе-та шалаўся гадоў сімнаццаць, айдзе нучуваў, там ні днюваў. Ліцв., Карм. р. ДЗЕ НАША НЕ ПРАПАДАЛА. Рашуч. Цвёрда рашыцца зрабіць, учыніць што. Ладна, бяры грошы й ець, можа даб'есься чаго, дзе наша ні прападала. Н. Тур.. Уш. р. Эй ты, імяніньнік, хадзі сюды. Давай, хлопцы, па рублю, дзе наша ні прападала, трэба ш, кап помніў. Гор., Стаўб. р. ДЗЕНЬ ДОБРЫ ДАЦЬ каму. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОЎЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) каму. ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Гл. ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ. ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ. ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Штодзень,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 321 ▶