Старонка 72
◀ / 321 ▶
ДАЦЬ ЗЕВАКА. Празяваць, ашукацца, правароніць. Ты сёньнячы, хлопяц, даў зявака. Была машына калхозная, мох бы ехаць, а ціпер во ляскай зубамі ат холаду, покуль дойдзяш да асфальту. Веч., Стаўб. р. Ліхо яго ведая. Ці ж будзяш ведаць загадзя. Трэба было купіць тоё жыто, што сусет прадаваў. Даў зявака, мусіць. Едзь ціпер купляй у Стоўпцы. Сав., Стаўб. р. ДАЦЬ КРУГ. Далёка абысці якое-небудзь месца, прайсці лішнюю адлегласць. Намучыліся толькі. Ішлі ўночы папацёнку, заблудзіліся, далі вялікі крух, ведамо, цёмначы, ні разьбярэш добро. Жац., Стаўб. р. Гэто ш я ўчоро па грыбэ хадзіла. Назьбіраць назьбірала, але ўся вымакла, заблудзілася, немач яго ведая. І лес, здаецца, ведаяш, а заблудзілася, дала крух, аш у Халаімаўскі лес вышла. Сав., Стаўб. р. Трэба было раніцаю перабегчы на Жацяраў, то дала круг, бо німожно прайсьці, велькія гурбы, сьнегу панамятало, дала крух. Там жа. ДАЦЬ ЛАПУ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць, лупіць) ЛАПУ к а м у. ДАЦЬ ЛАТАТЫ. Жартаўл. Імкліва бегчы, без аглядкі кінуцца наўцёкі. Калі вырваўся я на загуменьне, калі дам лататы, адно пяткі бліскалі. Нал., Стаўб. р. А аттулека заместа зайца як выдзыг'не воўк вёлезны-вёлезны. Я с перапуду кінула й сваю торбу, і свой хвартух з грыбамі, як дала лататы! Глоў., Слонім. р. ДАЦЬ ЛУПНЯ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЛУПЦОЎКІ (лупня) к а м у. ДАЦЬ ЛУПЦОЎКІ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЛУПЦОЎКІ (лупня) к а м у. ДАЦЬ ЛЯШЧА к а м у. Выцяць, штурхануць моцна каго. Дай лішча маёй бабі так наотмаш, як ба къмъра б'еш. Цэлый дзень мучыць во, на пуўлітру ні дасьць. Ляўк., Арш. р. ДАЦЬ НАГАНЯЙ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯЙ (накачку) к а м у. ДАЦЬ НА ДЗЕНЬДОБРЫ. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НА ДЗЕНЬДОБРЫ. ДАЦЬ НА ЗАПАВЕДЗЬ. Гл. ПАДАЦЬ (даваць, даць) НА ШЛЮБ (на запаведзь). ДАЦЬ НАКАЧКУ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯЙ (накачку) к а м у. ДАЦЬ ПА ГРЫБАХ к а м у. Гл. ДАЦЬ ПА ГУБАХ (па грыбах, па зубах) к а м у.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 321 ▶