Старонка 71
◀ / 321 ▶
ДАЦЬ ДЗЁРУ. Гл. ДАЦЬ ДРАЛА (драпака, дзёру, дралу). ДАЦЬ ДРАЛА (драпака, дзёру, дралу). Іран. Хутка ўцячы, збегчы, кінуцца наўцёкі, уцякаць. Учоро сьмешно было. Выгнаў наш Жук зайца і ўлёх за ім, а заяц як даў драла, дзе ты яго дагоніш! Сав., Стаўб. р. Калі даў я драпака аттуль, с таго агароду, а ён (сусед) за мною! Нал., Стаўб. р. Лось як дасьць драла ў кусты, астатнія ў адну мінуту з воч прапалі. Хож., Маладз. р. Скоро і ў Амэрыку прыехалі. А там людзей мало, людзі дзікія тыя. Як убачаць чалавека белаго, даюць дзёру, уцякаюць. Сав., Стаўб. р. Хотыв гэты нэмчура дёру даты, дак я ёго й прысмажыў (застрэліў) с пістолета. Вел., Пін. р. А ліса абабегла некалькі разоў каля хвойкі і, браток ты мой, як дасьць дралу ў кусты! Дараг., Маст. р. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) каму. ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ каму. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ каму. Фізічна пакараць каго. Помню, пашла я гуляць, а нам тады каровы было пасьвіць, я й забыла пра каровы. То дала мне мама дупца, гэтак нашлёгала, папараўла я тады. Кунц., Кл. р. Табе матка лазы дасьць за дзяўчат, жонку глядзі, на дзяўчат ні заглядайся. Ульян., Сен. р. Ня ўпэнісься ніяк, сьціхні! Бо дам дупца, як учора. Пр., Стаўб. р. А наравіцца ўмея, лёх на пяску. Кап дупчыка джгануў. Там жа. Няшчасьця нагнала палякаў (некія ш усе войны былі), узьбіліса на нас, загадалі бацьку ў падводы. Сем нядзель ні было дома, даехаў аш да Брэста, а тады надавалі палкі і прагналі. Прыходзіць — ні кабылы, ні калёс. Гр., Слуц. р. Трэба было добро палкі даць, хай ведая, што красьці чужоя ні можно. Сав., Стаўб. р. ДАЦЬ ДЫХТУ. Іран., незадав. Негатыўная ацэнка чыёй-небудзь работы, дзейнасці. Слаба працаваць, не перарабіцца. Дала ты ўжо сёньня дыхту, перарабілася вельмі! А я ш кажды божы дзень ні разгінаючыся ў полі, і недаясі, і недаспіш, бывала. Кунц., Кл. р. Маруся прышла да міне й кажа: «Мыла сягоньні цэлы дзень, сьпіна ні разагнуцца». «От ты ўжо дала дыхту,— кажу,— а як жа я? І памый, і навары, і працадзень які зарабі — ўсё самой трэба». Сав., Стаўб. р. ДАЦЬ ЗДАЧЫ. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАЧЫ каму. ДАЦЬ ЗДРАСТУЙЦЕ каму. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОЎЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) каму.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 321 ▶