Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДАЦЬ ЗЕВАКА. Празяваць, ашукацца, правароніць. Ты сёньнячы, хлопяц, даў зявака. Была машына калхозная, мох бы ехаць, a ціпер во ляскай зубамі ат холаду, покуль дойдзяш да асфальту. Веч., Стаўб. p. Ліхо яго ведая. Ці ж будзяш ведаць загадзя. Трэба было купіць тоё жыто, што сусет прадаваў. Даў зявака, мусіць. Едзь ціпер купляй у Стоўпцы. Сав., Стаўб. p. ДАЦЬ КРУГ. Далёка абысці якое-небудзь месца, прайсці лішнюю адлегласць. Намучыліся толькі. Ішлі ўночы папацёнку, заблудзіліся, далі вялікі крух, ведамо, цёмначы, ні разьбярэш добро. Жац., Стаўб. p. Гэто ш я ўчоро па грыбэ хадзіла. Назьбіраць назьбірала, але ўся вымакла, заблудзілася, немач яго ведая. I лес, здаецца, ведаяш, a заблудзілася, дала крух, аш у Халаімаўскі лес вышла. Сав„ Стаўб. p. Трэба было раніцаю перабегчы на Жацяраў, то дала круг, бо німожно прайсьці, велькія гурбы, сьнегу панамятало, дала крух. Там жа. ДАЦЬ ЛАПУ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць, лупіць) ЛАПУ к а му. ДАЦЬ ЛАТАТЫ. Жартаўл. Імкліва бегчы, без аглядкі кінуцца наўцёкі. Калі вырваўся я на загуменьне, калі дам лататы, адно пяткі бліскалі. Нал., Стаўб. p. A аттулека заместа зайца як выдзыг'не воўк вёлезны-вёлезны. Я c перапуду кінула й сваю торбу, i свой хвартух з грыбамі, як дала лататы! Глоў., С.лонім. p. ДАЦЬ ЛУПНЯ к а му. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЛУПЦОУКІ (лупня) каму. ДАЦЬ ЛУПЦОУКІ ка му. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЛУПЦОУКІ (лупня) к а му. ДАЦЬ ЛЯШЧА ка му. Выцяць, штурхануць моцна каго. Дай лішча маёй бабі так наотмаш, як ба къмъра б'еш. Цэлый дзень мучыць во, на пуўлітру ні дасьць. Ляўк., Aptu. p. ДАЦЬ НАГАНЯИ каму. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯИ (накачку) каму. ДАЦЬ НА ДЗЕНЬДОБРЫ. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НА ДЗЕНЬДОБРЫ. ДАЦЬ НА ЗАПАВЕДЗЬ. Гл. ПАДАЦЬ (даваць, даць) НА ШЛЮБ (на запаведзь). ДАЦЬ НАКАЧКУ ка му. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯЙ (накачку) каму. ДАЦЬ ПА ГРЫБАХ ка му. Гл. ДАЦЬ ПА ГУБАХ (па грыбах, па зубах) к а му
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш, выдзыгне
14 👁
 ◀  / 321  ▶