ДАЦЬ ПА ГУБАХ (па грыбах, йа зубах) каму. Паграж. Набіць каго, надаваць каму, пабіцца з кім. Пагавары шчэ сь цёткаю так, брахун, дык. дам па грыбах, ото дам, век помніць будзеш. Раўч., Пух. р. Калі будзяш гаварыць.діцшяё, то дам па губах, от паглядзіш дам, паскавычаш тады. Гор., Стаўб. р. Адыдзіся, як дам па зубах зарас, то атскочысься, разумны знайшоўся вельмо. Сав., Стаўб. р. Дзе там біліся! Ты бачыў вельмо? От, далі па-губах трохі, кап ні брахаў, i ўсё. А ты кажаш — біліся. Там жа. ДАЦЬ ПАД (у) БОРАДУ ка му. Пакараць. Як застаня дарэктар саўхоза «аровы ў канюшыні, дасьць у бораду, будзя нямала пастуху. Пр., Стаўб. р. Да арміі дак ашчэ слухае трохі мацяру, а прыдзя з арміі, гатоў i пад бораду даць, як ні ўгодзіш, як ні ўнаровіш. Гр., Слуц. р. ДАЦЬ ПАД ХВОСТ ка му. Пакараць, надаваць, усыпаць каму, тут: разбіць каго. Сабралі нашы сілы й тады калі дилі ім пат хвост, этым немцам! За ноч дзе іх зьмяло, нідзе нікого ўжо Hi было. Аляхн., Маладз. p. ДАЦЬ ПА ЗУБАХ к а му., Гл. ДАЦЬ ПА ГУБАХ (па грыбах, па зубах) к а му. ДАЦЬ ПАРАДЫ ка му. Гл. ПАРАДЫ ДАВАЦЬ каму. ДАЦЬ ПАТОЛЮ к а й у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ПАТОЛЮ (роспуст) к а му, * ДАЦЬ ПА ШАПЦЫ каму.!. Іран., непав. Выгнаць, прагнаць, зняць з пасады каго. А потым ні стала паноў, народ ім даў па шапцы. Настала новае жыцьцё, бес паноў i царквы. Каз., Слонім. р. Сьпірыдонаву далі па шапцы, зьнялі з работы за крадзеш. Гор., Стаўб. р. 2. Набіць, надаваць каму. Ніхто там. ні біўсё, ні сварыўсё. Бронісяваго гэтаго дурня выклікалі на двор i на вуліцы трохі далі па шапцы. Але нічого. Адразу ўцёк некуды, ні паказваўсё болмн у клубі. Зал., Стаўб. p. ДАЦЬ ПЕРЦУ (пытлю, тарганцу) каму. Пакараць фізічна, у рэзкай форме выгаворваць каму. Пашоў, войчае мяса, кармі яго толькі, a ён як ніжывы ўсё роўно. Вот як дам перцу — пабяжыш. Шаш., Стаўб. р. Вы каб ні лезьлі ў агарот, а то дам перцу. Усе гуркі патапталі, свавольнікі гэтыя. Жац., Стаўб. р. Пратсядацяль сабраў на праўлені ўсіх, хто не паехаў, сварыўсё, даў пытлю. Г ал., Стаўб. р. Хай адно не памыеш падлогі, то дам тарганцу, аш вушы будуць гарэць. Кунц., Кл. р
Дадатковыя словы
дйлі
22 👁