ДАЦЬ ДЗЕРУ Гл. ДАЦЬ ДРАЛА (драпака, дзёру, дралу). . ДАЦЬ ДРАЛА (драпака, дзёру, дралу). Іран. Хутка ўцячы, збегчы, кінуцца наўцёкі, уцякаць. Учоро сьмешно было. Выгнаў наш Жук зайца i ўлёх за ім, а заяц як даў драла, дзе ты яго дагоніш! Сав., Стаўб. р. Калі даў я драпака аттуль, с таго агароду, а ён (сусед) за мною! Нал., Стаўб. р. Лось як дасьць драла ў кусты, астатнія ў адну мінуту з воч прапалі. Хож., Маладз. р. Скоро i ў Амэрыку прыехалі. А там людзей мало* людзі дзікія тыя. Як убачаць чалавека белаго, даюць дзёру, уцякаюць. Сав., Стаўб. р. Хотыв гэты нэмчура дёру даты, дак я ёго й прысмажыў (застрэліў) с пістолета. Вел., Пін. р, А ліса абабегла некалькі разоў каля хвойкі i, браток ты мой, як дасьць дралу ў кусты! Дараг., Мает. р. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) каму. ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ к а м у. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ каму. Фізічна пакараць каго'. Помню, пашла я гуляць, а нам тады каровы было пасьвіць, я й забыла пра каровы. То дала мне мама дупца, гэтак нашлёгала, папараўла я тады, Кунц., Кл. р. Табе матка лазы дасьць за дзяўчат, жонку глядзі, на дзяўчат ні заглядайся. Ульян., Сен. р. Ня ўпэнісься ніяк, сьціхні! Бо дам дупца, як учора. Пр., Стаўб. р. А наравіцца ўмея, лёх на пяску. Кап дупчыка джг'ануў. Там жа. Няшчасьця нагнала палякаў (некія ш усе войны былі), узьбіліса на нас, загадалі бацьку ў падводы. Сем нядзель ні было дома, даехаў аш да Брэста, а тады надавалі палкі i прагналі. Прыходзіць — ні кабылы, ні калёс. Гр., Слуц. p. Трэба было добро палкі даць, хай ведая, што красьці чужоя ні можно. Сав., Стаўб. p. ДАЦЬ ДЫХТУ. Іран., незадав. Негатыўная ацэнка чыёй-небудзь работы, дзейнасці. Слаба працаваць, не перарабіцца. Дала ты ўжо сёньня дыхту,.перарабілася вельмі! А яш кажды божы дзень ні разгінаючыся ў полі, i недаясі, i недаепіш, бывала. Кущ., Кл. p. Маруся прышла да міне й кажа: «Мыла сягоньні цэлы дзень, сьпіна ні разагнуцца». «От ты ўжо дала дыхту,— кажу, — а як жа я? I памый, i навары, i працадзень які зарабі — ўсё самой трэба». Сав., Стаўб. р. ДАЦЬ ЗДАЧЫ. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАЧЫ к а м у. ДАЦЬ ЗДРАСТУЙЦЕ к дм у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОУЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) каму
Дадатковыя словы
джгануў
16 👁