Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДДЦЬ (задаць) БАШ к a м y. Паграж„ незадав. Haбіць, пакараць каго. Учоро аднаму хлопцу з Галавенчыд ото далі бані. Гор., Стаўб. p. Яшчэ й ён лезе. Ото дам бані, пойдзяш як міленькі, лепш адыдзіся. Кунц., Кл. p. Што ш вы гуляяця ў калхознай пшаніцы! Выласьця, 6o як улаўлю катораго, то бані дам, скарэй выласьця! Зал., Стаўб. p. Я кап увідзяла, дала б баню, разьве можна дзяцёнка сямімесячнага паткідаць вышай сябе? Ляўк., Арш. р. Сяргей, ідзі онь туды r' дзіцям гуляць, а не ля бальшых трэсься. Вот зарас матулька (маці хросная) бані задасьць! Там жа.,ДАЦЬ БУСІ ка м у. Ласкальн., пяшчотл. Пацалаваць каго (звычайна пры гутарцы з дзецьмі). Я кажу: «Наташка, дай бусі цёці!» А тая Наташка як гляня рубам на тую цёцю, баіцца нават падысьці, ведамо, ніколі ні бачыла т*ую цёцю. Жац., Стаўб. р. Вучу ўнукаў, як трэба абрашчацца. Калі прыйдзя цёця ці дзядзё, трэба, кажу, бусі даць. А Мішка сьмяецца, яму гэто нівЯдомо, ні ведая, ці можа саромяяцца хлопяц. Сав., Стаўб. р. ДАЦЬ ВЕРЫ. Паверыць. Некалі зьберымосё на вячоркі, праДзём кудзельку, ўсякія там касКі расказваям пра страхі, а Ігнат-пакойнік, што ў канцы вёскі жыў, не дае веры, але слухая. Веч., Стаўб. р. ЦехнІка цяпер здораво спасая. Гэдако цяпер натрэнтно (капрызнае, зменлівае) лето было, запозьняно, i, дасьце веры, бабы летам гулялі. Сав., Стаўб. р. Ці дасі веры: ранічкай пабегла ў гаёк i цэлы кошык масьлячкоў прынесла, i ўсе харошанькІя, маладзенячкія. Веч., Стаўб.. р. Нек расказваю дома пра тзто здарэнё, а мае веры не даюць, паціскаюць плячыма, пасьмейваюцца, пакепліваюць зь міне. Там жа. ДАЦЬ ГАНЬБУ к а м у, ч а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ГАНЬБУ каму, ча му. ДАЦЬ ГРУДЗІ (грудзей) к а м у. Пакарміць грудзьмі (дзіця). Як яны гадаваліся, боЖа! Бывало, жнешжнёш, дасі грудзей i йзноў у снапэ, прыкрыю трохі, й ляжыць. Сав., Стаўб. р. Хлопчык мой захварэў, даю грудзі, а ён ні бярэ, плача й плача. Жац., Стаўб. р. ДАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ ка м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОУЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) каму. ДАЦЬ ДЗЕНЬ ДОБРЫ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОУЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) ка м у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 321  ▶