табе паўлітру. Нябось, с-пат зямлі дастаня, a прынясе. Сав., Стаўб. p. Дзе я знайду тую сетку, выкапаю с-пат зямлі ці што. Німа то німа. Гор., Стаўб. p. «Вот прыстаў — дай i дай. А дзе я табе вазьму, калі німа. Дастану с-пат зямлі ці што?» — «Пайдзі да Mapyci, можа ў яе ест». Жац., Стаўб. p. Во няхай чаго німа, папросіш яе хорашанько— дастаня, выкапая с-пат зямлі, а дастаня й прынясе. Веч., Стаўб. p. ДА СЭРЦА БРАЦЬ ш т o. Гл. БРАЦЬ (узяць) (блізка) ДАСЭРЦА што. ДА ТРОХ НЕ ГАВАРЫ к а му. Катэгар. Строгі, cyp'ёзны, прынцыповы, не церпіць пярэчання (пра чалавека). «Тамарын знць харошы, але вельмі ш строгі, да трох яму ні гавары».— «Ну, ведаяця, як ужо жэнячыся да трох щ гавары, то што ш зь ім будзя потым?» Сав., Стаўб. р. Антон добры, як добро, а калі не, то ого! Яму да трох ні гавары. Жац., Стаўб. р. ДАХОДЗЩЬ СА СМЕХУ. Гл. КЛАСЩСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. ДАЦЦА 3 СШ. Гл. 3 СІЛ ДАЦЦА. ДАЦЦА (давацца) У ЗНАКІ (у знак) каму. Незадав. Надаесці, надакучыць, апрыкрыць каму дрэннымі ўчынкамі, непаслушэнствам, свавольствам, гультайствам i інш. Як мне гэтыя куры даліся ў знакі, то ні бачыла п, ні аглядала п, здаецца. Сав., Стаўб. р. Паехала я рас у лес дроў прывесьці. Ну паехала. А каня далі добраго, ні магу зь ім саўладаць. Так намучылася, натузалася я с тым канем, даўся ён мне ў знакі. Хал., Стаўб. p. Большая нягонная, даЛася мне ў знак, аш не верыцца, што вырасла. Бял., Лаг. р. Гэта кабыла мяне чуць ні растрэсла, далася мне ў знакі. Й кусаіцца, й брыкашца, глядзі, во якей шрам. Ляўк. Aptu. p. ДАЦЬ АДЧЭПНАГА каму. Даць, каб задаволіць чые назойлівыя прэтэнзіі, пазбавінпа вымагальніка, даваць крыху i нехаця. Дай аччэпнаго, хай сабе йдуць даляй, папрывыкалі браць i ходзяць. Сав., Стаўб. p. Прыйдзеш да яе, то няма, кап добра пачаставала, от, дасьць аччэпнага, гэдакая скупая, то не дай божа, у каго яна ўдалася такая. Кущ. Кл. р. Трэ было б падрубы зьмяніць i хлеў перакрыць, крыша праваліласа, дак малавата мацяр'ялу — дзерава ўсяго кубаметры тры выпісалі, далі аччэпнага, як лякарства. Гр., Слуц. р
Дадатковыя словы
cypёзны, мацярялу
16 👁