Старонка 69
◀ / 321 ▶
табе паўлітру. Нябось, с-пат зямлі дастаня, а прынясе. Сав., Стаўб. р. Дзе я знайду тую сетку, выкапаю с-пат зямлі ці што. Німа то німа. Гор., Стаўб. р. «Вот прыстаў — дай і дай. А дзе я табе вазьму, калі німа. Дастану с-пат зямлі ці што?» — «Пайдзі да Марусі, можа ў яе ест». Жац., Стаўб. р. Во няхай чаго німа, папросіш яе хорашанько — дастаня, выкапая с-пат зямлі, а дастаня й прынясе. Веч., Стаўб. р. ДА СЭРЦА БРАЦЬ што. Гл. БРАЦЬ (узяць) (блізка) ДА СЭРЦА што. ДА ТРОХ НЕ ГАВАРЫ каму. Катэгар. Строгі, сур'ёзны, прынцыповы, не церпіць пярэчання (пра чалавека). «Тамарын зяць харошы, але вельмі ш строгі, да трох яму ні гавары». — «Ну, ведаяця, як ужо жэнячыся да трох ні гавары, то што ш зь ім будзя потым?» Сав., Стаўб. р. Антон добры, як добро, а калі не, то ого! Яму да трох ні гавары. Жац., Стаўб. р. ДАХОДЗІЦЬ СА СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. ДАЦЦА З СІЛ. Гл. З СІЛ ДАЦЦА. ДАЦЦА (давацца) Ў ЗНАКІ (у знак) каму. Незадав. Надаесці, надакучыць, апрыкрыць каму дрэннымі ўчынкамі, непаслушэнствам, свавольствам, гультайствам і інш. Як мне гэтыя куры даліся ў знакі, то ні бачыла п, ні аглядала п, здаецца. Сав., Стаўб. р. Паехала я рас у лес дроў прывесьці. Ну паехала. А каня далі добраго, ні магу зь ім саўладаць. Так намучылася, натузалася я с тым канём, даўся ён мне ў знакі. Хал., Стаўб. р. Большая нягонная, далася мне ў знак, аш не верыцца, што вырасла. Бял., Лаг. р. Гэта кабыла мяне чуць ні растрэсла, далася мне ў знакі. Й кусаіцца, й брыкаіцца, глядзі, во якей шрам. Ляўк. Арш. р. ДАЦЬ АДЧЭПНАГА каму. Даць, каб задаволіць чые назойлівыя прэтэнзіі, пазбавіцца вымагальніка, даваць крыху і нехаця. Дай аччэпнаго, хай сабе йдуць даляй, папрывыкалі браць і ходзяць. Сав., Стаўб. р. Прыйдзеш да яе, то няма, кап добра пачаставала, от, дасьць аччэпнага, гэдакая скупая, то не дай божа, у каго яна ўдалася такая. Кунц. Кл. р. Трэ было б падрубы зьмяніць і хлеў перакрыць, крыша праваліласа, дак малавата мацяр'ялу — дзерава ўсяго кубаметры тры выпісалі, далі аччэпнага, як лякарства. Гр., Слуц. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 321 ▶