Старонка 68
◀ / 321 ▶
ла яго жонкі далёко стаяла, а, бачыця, кінуў, дзіця адрокся, а ўзяў некую рыжулю й жыве. Там жа. ДА МАГІЛЫ ДАВЕСЦІ каго. Асудж. Давесці да смерці. А мая сынова адвакатам выступая, ба й яна ш гэдак рабіла, дурніца гэта, зводзіла свайго мужыка, пака да магілы ні давяла. Сав., Стаўб. р. ДА НОГ ПАДАЦЬ каго. Гл. ПАДАЦЬ ДА НОГ каго. ДАПАСЦІ НА ДЗЕСЯТАЕ СЯЛО. Асудж., непав. Ісці на вечарынку, на гулянне ці па якой іншай справе далёка ад роднага сяла, вёскі. Верка твая, як прыйдзя сыбота, то й пашла. Дападзе на дзісятаё сяло і ні пабаіцца ваўкоў, ні цямнаты. Жац., Стаўб. р. Ні ўложаныя дзяўчатка, да работы ні вельмо, толькі на дзісятаё сяло дападуць, кап дзе якого кавалера — вічытароўца ці нававёскаўца. Сав., Стаўб. р. Пятроўская табе на дзісятаё сяло дападзе, а дастаня, яна дастаня, у яе знакомых усюдых — то вымяняя, то прадасьць выгадно, то купіць дзёшаво, але набудзя. Хал., Стаўб. р. ДА РАБОТЫ ПАДАЦЬ. Гл. ПАДАЦЬ ДА РАБОТЫ (за работаю). ДАРОГУ ПЕРАЙСЦІ каму. Гл. ПЕРАБЯГАЦЬ (перайсці) ДАРОГУ (дарожку) каму. ДА РУК каго, чыіх КІДАЦЦА. Гл. КІДАЦЦА ДА РУК каго, чыіх. ДА РУЧКІ ДАЙСЦІ. Гл. ДАЙСЦІ (дажыцца) ДА РУЧКІ. ДА СІВЫХ ВАЛОС. Да старасці, да старых гадоў. Як аддавалі нашу сусетку Алену замуш, то малады запрасіў сто злотых пасагу. Прадалі карову, яшчэ тое-сёе і далі підзісят злотых, а підзісят асталася ў доўгу. То Адам (Адам зваўся яе мужык) гнаў Алену па пасагу да самых сівых валос. Даўг., Віл. р. ДА СМАКУ ДАЙСЦІ. Гл. ДАЙСЦІ ДА СМАКУ. ДА СПАДОБЫ ПРЫЙСЦІСЯ каму. Гл. ПРЫЙСЦІСЯ ДА СПАДОБЫ каму. ДА СПАСАВА РАДУ. Вельмі позна, запознена рабіць што, калі ўжо няма патрэбы ў такой рабоце. І бульбу трэба аборываць, і німа каму. Ляксей казаў-казаў зраблю, дык я бачу зь яго гаворкі, будзя ён гэна рабіць да спасава раду. Бял., Лаг. р. ДАСТАЦЬ (выкапаць) З-ПАД ЗЯМЛІ. Любымі шляхамі адшукаць, знайсці што. Дзіво што дзяцько знойдзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 321 ▶