смаку дайшлі тыя алаткі. Добро пад'елі, толькі ваду папіваюць. Хал., Стаўб. р.
ДАЙСЦІ СА СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ.
ДА ЛАДУ ДАВЕСЦІ каго, што. Гл. ДАВЕСЦІ ДА ЛАДУ каго, што.
ДА ЛАДУ ДАГНАЦЬ што. Гл. ДАГНАЦЬ ДА ЛАДУ што.
ДА ЛАДУ ДАЙСЦІ з кім. Гл. ДАЙСЦІ ДА ЛАДУ з кім.
ДАЛЕЙ НЕКУДЫ. Горш за тое, што ёсць, не можа быць. От мы тую лодку з лозою цалы суткі тягнулы якіх двацать кіломэтров. Заморылыса, шо далей некуды. Цер., Пін. р. І такій ужэ босяк буў, шчо далей некуды. Ведомо, сын одного з самых богатых помешчыкоў у Польшчы. Бобр., Пін. р.
ДАЛЁКА ПАЙСЦІ. Дабівацца вялікіх поспехаў, дасягнуць значных вынікаў у якой-небудзь справе, рабоце і інш. Іхні Валерык стаў чалавекам, вывучыўся, далёка пашоў. Ст. Св., Стаўб. р. Такі далёка пойдзе — ад начальства ні на шах, услужлівы, умея дагадзіць, падысьці. Ну й вучыўся ш недзя трохі. Гор., Стаўб. р.
ДАЛЁКА СТАЯЦЬ ад чаго, ад каго, каля каго. Горшай якасці, другарадны, не ідзе ў параўнанне з чым або кім. Так тыдзень прывезьлі ў магазін мукі. І белая, як слонцо, і добрая, але ат той, што ты прыслаў, далёко стаяла. Сав., Стаўб. р. Ці будзяш ты да свае цёткі такі мілы й ласкавы, як Фрэд да міне? У вочы табе скажу, што ты далёко стаяў ад яго. Гэдако міло і сардэчно я ні бачыла чалавека, як ён. Ні бачыла! Хто я яму? Цётка. Хоць і родна, але ш цётка, а ні матка. А ён як напіша пісьмо — плачу. Ні магу датрываць, плачу! Там жа. Твае дрова добрыя — й тоўстыя, й сухія, але далёко стаялі ад маіх: паглядзі — адзін дуп. І секчы ні трэба, гатовыя, гультайскія, можно сказаць. Жац., Стаўб. р. Юзічыха ехала ў аўтобусе са сьвяржанамі, то казалі, што тая яго жонка харошая гаспадыня, дом мураваны паставіла, штакеты купляла, агарадзілася, казалі, што Ірка далёко стаяла ат той жонкі. Й будынак Ірчын далёко стаяў ат таго мураванага дому. Там жа. Зіна гэдака хароша, спраўная, а от жа кінуў, узяў некую рыжую, ніпрыгожую. Зіна ка-
83 👁