ні пускаіць. А тады кала нох апцёрся ў мяне і пашоў. Мы — дай бох ногі! Ульян., Сен. р. Нехта па лямпаццы стукнуў, стало цёмно, усе думалі, што біцца будуць, а мой — дай бох ногі, дадому! Сав., Стаўб. р. Сабраліся вечарам, пашлі ў Жацяраў на вяселё. А там нехто пачаў крычаць, бачым — людзі бягуць хто куды. Ну й мы за імі — дай бох ногі. Жац., Стаўб. р.
ДАЙСЦІ ДА ЛАДУ з кім. Дагаварыцца, паразумецца з кім. Старая Алешча са сваім ніяк ні дойдзя да ладу — ўсё грызуцца й грызуцца. Гор., Стаўб. р. Зь Ядзяю мы ні дойдзям да ладу. Я прасіў яе памахчы выкапаць картофлю, а ёй часу німа, у калхос пабегла. Жац., Стаўб. р. Як жа гэто з брыгадзірам да ладу дайсьці — хачу ш каня папрасіць назаўтра. Пасклікаям бап і выкапаям (бульбу) за дзень-два. Зал., Стаўб. р.
ДАЙСЦІ ДА РОЗУМУ. Паразумнець, набрацца розуму, набыць вопыт. А во цяпер Расія! Няхай ніхто не думаіць, кап эта каму хлынуць. Не! Дайшлі ўжо, знаяш, да розуму. Цехніка — будь здароў. Аружыя (зброя) нівіданая, і ні знаяш таго аружыя, якое яно ёсь. Мік., Мядз. р.
ДАЙСЦІ (дажыцца) ДА РУЧКІ. Збяднець, застацца без нічога, зжыць усё што было. Стары й да вайны жыў нібагата, а пры акупанцах дык дайшоў да ручкі. Дам., Чэрв. р. Калі гаспадар жыў, то нек кідаласё, а ціпер саўсім да ручкі дайшла, ні ведаю, што й чыніць з гэтымі малымі. Гор., Стаўб. р. І так дабіліся ўжо, і так дажыліся, ну саўсім. Галадоўка. Дайшлі, як кажуць, да ручкі. Ну саўсім галадоўка. Мік., Мядз. р. Бывало, і я была гаспадыня, па вядру малака надойвала, й сыры, й масло было. Лятала, душылася, хватала, к старасьці дажылася да ручкі, да нет. Сав., Стаўб. р. Знасілася, зжылося што. Трэба сячкарню паправіць, ні можна рэзаць. Саўсім да ручкі дайшла. Сав., Стаўб. р. Німа гаспадара ў міне, хата дайшла да ручкі, німа каму перабудаваць, перасыпаць, вяранду прыбудаваць, дажывая век. Там жа.
ДАЙСЦІ ДА СМАКУ. З апетытам есці што, вельмі спадабалася смачная ежа, страва. Во глядзі, дайшоў да смаку, цэлую міску высярбаў. Гор., Стаўб. р. Зьела тры штучкі клумнічак, нешта ш дайшло да смаку, тры штучкі зарас зьела. Бял., Лаг. р. Напякла рас грэцкіх аладак. Ніколі ні елі дагэтуль. То нічого ні асталосё, так да
85 👁