Калі хто зьлітуядда, то прывязе (дроў), а так — не. Трэбавялікую ласку рабіць. Сав., Стаўб. p. 1ДАВАЦЬ У ШКУРУ к а м у. Караць, біць, лупцаваць. Унучка кручаная. Усё каб лазіць, кап чапляцца, вешацца ria версі: на печ, на стаяк, на шафу. То дзет як узлуецца, дае ў шкуру. Марх., Стаўб. р. Ты прыпыніся, сядь трохі, а то дам у шкуру, сядзяш як мілянькі ў міне. Гор., Стаўб. p. ~ ДАВЕСЦІ ДА БАЛАЛАЙКЕ Асудж. Збядніць, зрабіць слабай эканамічна (пра гаспадарку). Ей жа быў посьля вайны ў Палікараўца старшыном калгаса, кіраваў, покуль ні давёў гаспадарку да балалайкі, з растроянымі струнамі балалайкі. Гр:, Слуц. р. ДАВЕСЦІ ДА ВУШЭЙ к а му. Сказаць, паведаміць што каму. Трэба давесьці да вушэй, хай знаюць у праўлені, што тут (на полі) робіцда. Ані ніякаго паратку. Ас., Стаўб. p. A былі ш людзі, што толькі вынюхвалі, вышуквалі, каб начальству да вушэй давесьці. Нашто такого чалавека й здмля носіць. Падг., Кар. p, ДАВЕСЦІ ДА ЛАДУ. 1. к а г о. Выгадаваць, вывучыць, паставіць на ногі, «пусціць у людзі». А ящчэ сколькі клапатоў, столькі дзяцей. Пака іх давядзеш да ладу, ні аднаго воласу ні астанецца на галаве. Сав., Стаўб. р. Вы, дзяцько, ужог можно сказаць, дзяцей да ладу 'даВЯЛІ, усе ўжо вялікія, самі зарабляюць i пракормяць ciбе. Вот у міне яшчэ саўсім драбяза, маленькія. Жац., Стаўб. р. 2. што. Дагледзець, упарадкаваць. Я ўжо сваё адрабіў, хай дзеці цяпер завіхаюцца. Я ў іхніх гадох працаваў куды болій, Маў некіх восім дзісяцін зямелькі, яе ш трэба было давесьці да ладу. Ящш., Лаг. р. Як гэто мне хату трохі да ладу давесьці, зіма йдзе. Можа п ты прыехаў калі, сынок? Сав., Стаўб. р. На дварэ ў міне—ліхо ведая што робіцца. Трэба паскладаць гэтыя палянякі, жэрдкі за хату занесьці, дровы ў гумно паскідаць. А сілы німа, як гэто будзя давесьді ўсё да ладу? Там жа. Яшчэ нашаму калхозу трэба давесьці да ладу лён, увесь лён яшчэ ляжыць на балоці, а падымадь даўно пара. Там жа. ДАВЕСЦГ (дабіць) ДА РУЧКІ што. Асудж. Прывесці ў непрыгоднасць (рэч, будынак, гаспадарку i інш). Атсюль сапхнулі, паставілі ў Асаўцы. I там давёў да ручкі:.хазяйства. Гр., Слуц. p. Стары як жыў быў, дак дабіў да ручкі ўвесь будынак. Там жа. Шапка любая ха
13 👁