Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
чыў, што Антосявы гусі ў калхозных бураках пасуцца. Ото даваў прыкурыць, кап ты чуда. Зал., Стаўб. p. Ек немцы наступалі онно, то думалі: «Ох ты! хламнем (праглынём) Росыю за одін день» Ажно ж ім ек далі тутака прыкурыть, так воны й сталі, бы тые воўкі, мстіть. Цер., Пін. p. Ото бацько даваў Уладзіку прыкурыць за тыя грошы, хацеў с хаты прагнаць нанач. Жац., Стаўб. p. ' ДАВАЦЬ (даць) РАДЫ (радачкі) каму. 1. Параіць; падказаць каму што, даць параду. Цяшко жылі людзі ў гэнум силе бес старых: некаму было рады даць, ні гаспадаркаю пакіраваць. Вяр., Ваўк. p. Я табе, свацея, тут ні дам ніякай рады, глядзі сама. Калі прыйдзя Коля з арміі, то с табою будзя. Але можа й на цаліну паедзя, цяпер у нас многія едуць. Тат., Стаўб. p. 2. Справіцца з кім, чым, дагледзець кад-о, што. Паехала цётка ў горат, пакінула на міне ўсю гаспадарку, думала, што ні спраўлюсё, але ш нек добро абышлосё, дала рады ўсяму. Гор., Стаўб. p. Маня малая була, хочэ обмыть подлогу, то не дасть рады. Бот., Пін. р. Казаў, дачка такая круцелька, рады ні даць. Ліцв., Карм. р. Гэна (карова) сюды, гэта туды, гэна ў ельнік, гэта за кусты — разьбегліся, рады НІ даць. Пр., Стаўб. р. Грыпа мяне тры разы адмучыла. Абы ахалодала, або лёдаў (марожанага) зьела, скашляюся, точыць у гарляку, рады ні даць. Там жа. С тога часу от абы-дзе чуць толькі ў холат, застудзіў, дак з нагой дзецца німа дзе, радачкІ ні даць. Там жа. Тут ведзьма пачула, што Цярэшка гавора на дубу, выскачыла, грызла, грызла дуб, грызла, грызла, ні дасьць рады. Тады пабегла, ўзіла тапор i давай гэты дуб сеч. М. Ст., Бар. р. Вот братавая ні магла ўжо рады даць, ні магла сама расправіцца зь ятроўкай i прыдумала, узіШ сабаку ахотнічага атравіла, а як прыехаў муш, то сказала, што тв а я сістра атравіла. Там жа. Летась загнало сьнегам дзьверы на канишні, а ў канюшні трое дзьвярэй. Рады ні даць, ні справіцца сь сьнегам, давай помач прасіць. Cae., Стаўб. р. I замяшаць, i напаіць, i насекчы— рады ўсяму ні даць. Жац., Стаўб. р. Прасіла Сьціпана: «Пастаў ты кратоўню — рады ні даць, такую во нару вывярнуў на буруках». Ляўк., Арш. p. 3. Што ты; ат, што ты гаворыш. Ca значэннем пабочнага словазлучэння. От булак мне хочацца, a ў нас няма ў магазіне. «Зрабі закас у Мінск». — «Дай ты радачкі, хто табе паедзе». Бял., Лаг. p. Дай ты рады, Стасік, хто міце старую паслухая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

канйшні
16 👁
 ◀  / 321  ▶