Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯИ (накачку) к а м у, Насварыцца, накрычаць на каго, у грубай форме выгаварьвдь каму. Вот як даў бацько наганяй, то й вучыцца хорашо, пяцёркі прыносіць, а то ўжо распусьціўся, рады німа, шкуры на сабе ні чуя. Веч., Стаўб. р. Сабраў заўчЬро на канюшні пратсядацяль брыгадзіраў i даваў наганяй — чаму канюшыны ні возіця, чаму много гною ў стойлах, вот даваў. Гор., Стаўб. р. Таму чалавеку, ведаеце, гэдак далі накачку, i той чалавек прысылае мне пісьмо, кажа, прыягджай. Каз., Слонім. р. Ім (дзецям) калі наганяю ні дасІ, нічого ні будзя. Ані ні слухаюць. Ты кажаш адно, яны робяць другое, ані ні слухаюць, што гэто за дзеці! Ac., Стаўб. p. ДАВАЦЬ (даць) НА ДЗЕНЬДОБРЫ. На вяселлі даваць музыкантам невялікія грошы за заказаны музычны твор або танец. У Эдзіка на вяселі добро давалі на дзеньдобры. Пабагацелі людзі, грошы ест. Жац., Стаўб. p. Мой дак траячку даў на дзіньдобры, ведамо, п'яны. А я п столькі ні дала, хваціць зь іх i рубель. Сав., Стаўб. p. ДАВАЦЬ (даць) НА ШЛЮБ. Гл. ПАДАЦЬ (даваць, даць) НА ШЛЮБ (на запавёдзь). ДАВАЦЬ ПАВАДЗЭНЕ к а м у. Быць акружаным увагай на вечарынках, на танцах (пра дзяўчыну). Во ўчора Агата схадзіла на танцы, дык казала, што было многа кавалераў, а дзевак яшчэ болі. I давай расказваць, хто каму даваў павадзэне. Даўг., Віл. р. Ванда стала поўна, хароша такая, на вечарынках хлопцы даюць павадзэнё. А яшчэ ш нідаўно была доаленька, дзіця. Сав., Стаўб. р. ДАВАЦЬ (даць) ПАТОЛЮ (роспуст) к аму. Разбалаваць, распесціць, распусціць karo, паслабіць патрабаванне да каго, патураць каму. Hy й дзеці ў цябе! Дала патолю на рукі браць, то й ні злазіць. А я сваім не даю патолі. Як што — нашпару-нашпару, хай плача. А то пакажы адно, чаго ім хочацца, то й слухаць перастануць. Сав., Стаўб. р. Не давай ты патолю свайму хлопцу, гэто ш у міне вунь граду маку златашыў. Там жа. Глядзі, кумка, глядзі, не дай роспусту змалку дзіцяці, то потым будзе лепей, трымай яго ў дысцыпліне. Кущ., Кл. р. Цярэшка сваёй (дачцы) патолю дае, рабі што хочиш. То гуляя дома, усе робяць, а яна гуляя, нічого ні робіць. Вот кап толькі шшарэло — бягом у клуп. Ас., Стаўб. р. ДАВАЦЬ (даць) ПРЫКУРЫЦЬ к а му, [ран. Сварыцца на каго, правучыць каго. Нек хазяін ехаў i ўба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны, хочйш
9 👁
 ◀  / 321  ▶