любіла, a ёй Вацічак аддзякаваў, «дзень добры» не дае. Сав., Стаўб. p. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАЧЫ каму. Адказваць ударам на ўдар, знявагай на знявагу. Глядзі, глядзі, малы, a які здаравенны! Учора вунь тая бальшуха Манька лезла да яго, то даў здачы, прыходзіць заплаканая й кажа: «Мама, а Ігар б'ецца!» Хлопяц, нічого ні скааш, Сав., Ст-аўб. р. А скажы што мужыку (на свёкра з свякровай), дык ён толькі сьмяециа, што здачы ні магу даць. Пад., Дзятл. р. Навучыўсё даваць здачы, то часто заплаканая прыходзіць (дзяўчына). Ніяк ці памірацца. Зал., Стаўб. p. ДАВАЦЬ (даць, лупіць) ЛАПУ. Караць, пакараць. Мера пакарання школьнікаў пры панскай Польшчы. Heкалі білі дзяцей, дасьць пяць лап, a потым i яшчэ ўсыпля. Пр,, Стаўб. p. A ня ўмею па-польску ніяк, як вызаве (настаўнік), што-небудзь скажу, там слоў колькі, i ўсё беларускае ўткну. A ўчыцялі за гэта й па руцэ лапу лупяць, i на калені паставяць. Задуб., Мядз. p. Калі прызадумацца, то цяпер вучуць многа йначай, як раней. Культура другая, ні тая, як раней б ы л а, што ўчаніку дадуць лапу, ня можа тры дні пяра ўзяць у рукі ці алоўка. Зам., Віл. p. A ўчынік калі ні знаіць добра ўрока, было такое пакараньне яму — лапы. Учыцель бярэць лінейку, лінейка такая зроблена тоўстая, як дасьць лапу, як жжарыць па руцэ па адной, а як жа большы грэх — па дзьвюх, дык бедныя гэтыя дзеці труць рука аб руку, толькі плачуць. Вар., Докш. p. Я як вучылася, было два «e». Адно лёхко было запомніць, а за другоё (звалі «яць») на кален i ставілі й лапу давалі. За маю памяць лапы былі, наказанё такоё было. Як дасьць лапы, аш рука гарыць. Сав., Стаўб. р. Дык ён (настаўнік) тады мяне за вушы як стаў тармасіць, а тады лапы як стаў даваць— у вадну дзьве ды ў другую, а якая ш там рука была, колькі той рукі, дык папухлі (рукі). Аляхн., Маладэ. р. ДАВАЦЬ (даць) ЛУПЦОУКІ (лупня) ка-м у. Набіць, адлупцаваць каго, надаваць каму. Як даў нам гэта лупцоўкі, а за ўсё болій мне як старшай, завёў нас у лазьню, пастаўляў на калені, за кару вячэраць ні далі — ўсю ноч ні спалася. Ст. Габ., Мядз. р. Як е сто грам, часа мы вып'ю, с поўкыло сала ўложу да й жыву. А як бы була цывістка да поганая, то дала п лупня, як той Яўгэны. Бот., Пін. р. Як бацько жыў, то даваў лупцоўкі, баяліся, а міне ні баяцца, крычы ні крычы. Сав., Стаўб. р
Дадатковыя словы
бецца, выпю
11 👁