Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
рошая, але як давядзеш да ручкі кепскім абыходжаньнем, дак i харошую ў рукі няма як ўзяць. Сав., Стаўб. р. ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ (да трэскі) к а го. Збяднець праз гультайства, нядбайнасцю загубіць гаспадарку, паступова горш i горш жыць. Сваім п'янствам ён нас, дальбох, да торбы давядзе. Кае., Старадар. р. Хлопяц у яе быў такі лядачы, усё краў ды піў, мацяру да торбы давёў. Сав., Стаўб. р. Прыходжу да Алеся, бачу, нешто злосныя ўсе, ні ў гуморы й Маня. Кажа, бацько надаваў большему— сьпіць позно, нічого ні робіць. Давядзе да торбы ён нас, вот паглядзіш, Міхалова, што давядзе. Марк., Стаўб. р. Тая мая нявестка, Гэльця наша, ня ўмея жыць. Абоя робяць, абоя на -грашах, i грошай ніколі няма. Яна яго давядзе да трэскі, ужо апошняя кашуля с плеч злазіць. Каг., Лід. р. ДА ВУШЭЙ ДАВЕСЦІ Каму. Гл. ДАВЁСЦІ ДА ВУШЭЙ к а му. ДА ГАЛАВЫ БРАЦЬ. 1. Моцна ўдумвацца, хвалявацца, турбавацца, непакоіцца за што. От мой брат нР заботлівы. Што ў яго за харакцяр! Здохла ў яго зарас дзьве каровы. Кап ён плакаў ці што. Не. Ен i да галавы не бярэ. Пр.у Стаўб. р. От, ні трэба вельмо да галавы браць. Хай самі (дзеці) да ладу даходзяць, ні маленькія. Сав., Стаўб. р. Матка нэрвуецца, кляне, плача, хоча, каб дачка вучылася. А бацько махнуў рукой на яе вучэнё, ці яна вучыць, ці ня вучыць, ён да галавы не бярэ. Яна ш сабе, кажа, вучыцца, не мне. Там жа. 2. Запамінаць што, цікавіцца чым. Верка мая маладая, а паўсьвета зная, прыслухаецца, бярэ да галавы. Чалавека ўвідзя, прас дзесяць го і* пазнаё. Вял., Лаг. р. Валяк то капаваў (разумеў), браў да галавы, такі разумны быў, але што ш — мацяры саўсім не слухаў. Сав., Стаўб. р. ДАГНАЦЬ ДА ЛАДУ што. Канчаткова апрацаваць, падагнаць, надаць патрэбны выгляд, форму чаму. Пакроіла рубашку, складвала, складвала — ні палучаяцца. Я за гэтыя кускі i к Анюце. А тая абы-як паскладвала, паскладвала й пашыла, а я яшчэ дзён. два сядзела i дагнала да ладу. Гр., Слуц. р. Замарылася, покуль агарот да ладу дагнала. Сав., Стаўб. р.. ДАЖЫЦЦА ДА РУЧКЕ Гл. ДАЙСЦІ (дажыцца) ДА РУЧКІ. ДАЙ БОГ НОГІ. Імкліва ўцякаць, бегчы. Можа два часы мы стаялі. I воўк стаіць. Стаіць каля дарогі й нас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянствам
17 👁
 ◀  / 321  ▶