Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Аз., Г ар. р. Тут кап засеяў аўса, то ні выбраў бы, а так нічого ні расьце, кароўмі зьбілі, а праўленё глядзіць на гэто прас пальцы, ім i так хватая работы. Жац., Стаўб. р. Гэто нашы калхозьнікі глядзяць прас пальцы, а то ўжо трэба й слупэ паставіць новыя, й ваду правесьці к каждай хаці. Сав., Стаўб. р. ' ГЛЯДЗЕЦЬ РУБ АМ на к а г о. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на к а г о. ГЛЯДЗЕЦЬ СКОСА на ка го. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на к а г о. ГЛЯДЗЕЦЬ СКРОЗЬ ПАЛЬЦЫ. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАЗ (скрозь) ПАЛЬЦЫ. ГЛЯДЗЕЦЬ ЯК ВОКА У ІЛБЕ. Старанна даглядаць, рупліва ахоўваць, берагчы, хаваць каго, што, беражліва ставіцца да каго, чаго. Паганю (статак) заўтра й пазаўтра, чараз вочараць радоўкі (ад рад хат, дамоў у еяле) ні паганю. Я за сваю радоўку атвічаю. Там кусты, там багна, там балота, каровы й козы распаўзуцца, a іх трэба глядзець як вока ў ілбе. Ульян., Сен. р. Мы яго гляджом як у ілбе вока. Вяліч., Сал. р. ГЛЯДЗЩЬ ЯК БАРАН (на новыя вароты). Асудж. Нічога не разумеючы (глядзець, пазіраць). «Піськялёнак», — кажу нявесткі. I рас, i два скажу, а яна глядзіць як баран. Кажу: «У вас язык зламаіш, пака навучысься. Я вас панімаю, а вы мяне не». Ульян., Сен. р. Толік яго глядзіць як баран на задачу i нічого ні панімая. Сав., Стаўб: p. Чэцьвіра сутакупа Маскве лазіла. У планета: рыю сынок завёў: «Мама, паглядзеця, на зьвёзды паглядзеця». Што баран на новыя вароты гляджу, бес паняцъця. Ульян., Сен. р.., ГНУЦЬ СПІНУ на к а г о. Многа, да знямогі працаваць на каго, знясільваць сябе цяжкай працай. Бывала, ці град адаб'ець хлеб, ці так біда якая сустрэніць, ідзі (да пані), прасі на каленях пасеіць, а тады гні сьпіну лета. Піл., Чае. р. Сколь ка мой Жорж піражыў! Былі ў парцізанах, у блакаду нас узялі ў плен, мяне за краты кіналі, а яго пагналі ў Гірманію на работы. Дзевіць месіцаў гнуў сьпіну на асэсаўца, a спалі там, дзе сьвіньня стаялі. A тады зьдзелаў пабех (зрабіў уцёкі, уцёк). Ульян., Сен. p. Зноў эта нечысьць як найшла, этыя палякі як ужо заступілі, i мы гэтулькі пастрадалі пры іх, пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабець
9 👁
 ◀  / 321  ▶