Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
гэтай панскай Полынчы. Гнулі свае сьпіны. Ходзіш, у руку цалуіш гэтага пана, кап ён хаця на работу прыняў. Аляхн., Маладз. p. ГНУЦЬ СПІНУ п е р ад кім. УнІжацца, прыслужнічаць каму, падлізвацца да каго. Прыдзяш да Карыцкаго, просіш-благаяш, кап пазычыў c пудок якого жыта, гнеш сьпіну перат ім. Жац., Стаўб. p. Hi маю вока я на таго настаўніка. Перат дзірэктарам аш гне сьпіну, кап панаривіцна, а кала маёй хаты пройдзя — i ні гляня. Вот чалавек! Сав., Стаўб. р. ГОЛАД НЕ ЦЁТКА. 1рин. Пра стан галоднага i таму непераборлівага ў ядзе чалавека (жывёлы). Было гэта тым летам. Пайшлі мы ў арэхі ў Макранскі лес, а лес вялікі да густы, мы й заблудзіліся. А тут есьці хочацца, хоць канай. Давай, плачучы, ягады зьбіраць — голат ні цётка. Але нек выбіліся з таго лесу. Кущ., Кл. р. Але голад ні цётка. Думаю, трэба, мусіць, скокнуць дахаты i хапянуць чаго-кольвек, а то да вечара можно й ногі працягнуць. Кул., Мядз. р. Прыбеглі дзеці з рэчкі i скарэй у шкафчык. Знайшлі алаткі i давай есьці так. Хоць бы маслам памазалі, а го так. Во — голат ні цётка. Сав., Стаўб. р. ГОЛАС ПАКАЗАЦЬ. Заспяваць мелодыю. Гэта яшчэ даўняя-прадаўняя песьня, я голас вам пакажу, але яе ў бяседзе нада пець, так не. Ліцв., Карм. р. ГОЛЫМ ДЕЛАМ СВЯДЩЬ. Гл. СВЯЦЩЬ ГОЛЫМ ЖЫВАТОМ (целам). ГОЛЫ ЯК БІЗУН. ГОЛЫ ЯК СТОЙ. Асудж. Зусім бедны, зусім нічога не мае. Кажацца, работаюць удваіх, а жыць ні ўмеюць— голыя як бізун. Мач., Бабр. р. Сьцяпан усё жыцё хадзіў голы як бізун, i ні шманаў сабе: ест добро, німа — добро. Сав., Стаўб. р. Рабіў тут, а тады скруціўсё ў Сальск. Жылі ж жонкаю, але што ж бязьдзетухі. Можа каб былі дзеці, нетто іх зьвязвало п, а то бязьдзетухі. Жонка маладая, поўная, сь фіг'уры глаткая, намажацца й сьвішча па тым Сальску. Была карова, сьвіня, гусей много — усё спусьціў i голы як бізун вярнуўсё да маткі. Там жа. Абабралі нас немцы, пакінулі як стой. Бар., Стаўб. р. Пашці кожны дзень вясной i летам прыходзіў на заработкІ, як казалі дома, i хлопец с суседняй вёскі. Валька звоўся, малады, красівы, але голы як бізун. Суд., Вал. р. «Кап хоць мала-веля што было за душою, а то нічого, голы як бізун».—«Гэто нічого, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нарйвіцна, рйн, фігуры
11 👁
 ◀  / 321  ▶