Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ГЛЯДЗЕЦЬ BA УСЮ. Вельмі ўважліва, пільна, не ўпускаючы нічога з-пад увагі, сачыдь, прыглядацца. Ежэлі (калі) над горадам ляціць (самалёт), глядзець трэба ва ўсю,, ім прыказваюць, кап спакойно ляцелі, за парушэньні наказваюць. Bap., Стаўб. p. Трэба пазьбіраць картофлі, кап ні замарозіло ўночы. Пашлі, хоць i цямнавато ўжо, будзям ратаваць, глядзець ва ўсю, кап сабраць, бо.шкода, прымерзьня. Cae., Стаўб. p. Сын мой лёччыкінструктар, лятая на парахваччыку. Агіасная служба ў яго — ў машыні дзьвесьця прыбораў, глядзець трэба ва ўсю ў палёці. Ac., Стаўб. p. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на к а го. Непав., незадав. Недалюбліваць каго, крыўдаваць на каго, праяўляць недружалюбнасць да каго. Учоро йду гэто я ад Бар'яся i спатыкаю Вольку. Нешто. ніпрыветлівая зрабілася, маўчыць, глядзіць на міне скосо. Ці ш я яе пакрыўдзіла калі? Сав., Стаўб. p. Hi пайду я да іх, нілюцкія некія людзі, глядзяць скосо. От, лепш на печы паляжу, баке пагрэю. Там жа. Сусетка на мяне ўсердзілася, яшчэ й мацяру наінструмэнціла (нацкавала, падвучыла), косо паглядая. Там жа. Воляццы ні дагадзіла на вяселі, ціпер рубам паглядая на мінё. Жац., Стаўб. р. Янку паўлітру не паставіла— вельмі ш выпіць мэт—- скосо пазірая ціпер. Тор., Стаўб. р. Віцік прышоў, расьсеўсё — i ні слова, ні беднаго — ўсё рубам на міне пазірая. Угнявіўсё, трэба дагадзіць, бо больш торфу ні прывязе. Там жа. Злавілі таго вожыка, прынесьлі ў хату: «Бабуня, дай млечка!» Hy, налілі таго млечка, a ён баіцца, пазірая скосо на дзяцей i ні п'е. Сав., Стаўб. p. Напалохалі маю кошачку,' у хату ні йдзе, сядзе на г'анку i глядзіць рубам на сенцы — хоча ўбегчы, a баіцца. Там жа. Да гэтай зваткі (сваркі) сьвёкра с суседам за секакос я хадзіла зьмікіціўціыся (думаючы), што на мяне глядзіць сьвекар бокам, недалюблівая мяне, што я бедная, а як сьвёкар, за мяне стаў грудзью, дык я павесялела. Баб., Пол. р. ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАЗ (скрозь) ПАЛЬЦЫ. Наўмысна не звяртаць увагі на щто, не хацець заўважаць чаго, праяўляць нядбайнасць да чаго. Сьвінуркі (свінаркі) абіжаюцца, што заацехнік i віцінар глідзяць скрОсь пальцы — у брыгадзі дохля (падзеж) бальшая. Ульян., Сен. p. A бісхазяйсьцьвіннасьць (безгаспадарчасць) з-за таго, што наш брыгадзір глядзіць на ўсё гэта скрось пальцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баряся, ганку
13 👁
 ◀  / 321  ▶