ноч гаварыў прас сон — некія шарыкі, Галю звоў. Бял., Лаг. p. Наш Мішка набегаўсё за дзень, як забіты сьпіць. A потым павярнуўсё на. бачок, нетто гаварыў прас сон пра Марынку, нетто кап яму ні мяшала. Сав., Стайб. р. ГАВАРЫЦЬ У ЛАД. Гл. ГАВАРЬЩЬ У РУКУ (у лад). ГАВАРЫЦЬ У РУКУ (у лад). Падзяляць погляды чые, быць прыхільнікам каго, адабраючы яго ўчынкі, дзейнасць, падтакваць каму. Цёця Поля не будзя гаварыць у тваю руку, ні паддобрывайся. Яна з намі пойдзя. Бял., Лаг. р. Сь п'яным гаварыдь у руку трэба, проціў шэрсьці ні пагладзіш. Гр., Слуц. p. Як мой зяць прыдзіць п'яный, я гавару толькі ў лад, хоць ба скарэй ён лёх да заснуў. Ляўк., Арш. р. ГАДЫ У РАДЫ. Рэдка, праз вялікі прамежак часу. Шукая сваіх па сьвеці, можа й да вас заедзя. I ў Савоні трапляя, праўда, гадэ ў радэ. С.ав., Стаўб. р. Маня гаварыла, што Лёдзя прыяжджая гадэ ў радэ. Жыве далёко, недзя аш у Сальску. Там жа. . ГАЛАВА ВАРЬЩЬ (капуе, кумекае) у к а г о, чыя. Кемлівы, здагадлівы, разумны хто. Я кончу восім клас, даляй вучыцца ні буду — у мяне галава не варыць. А буду шофярам, трактарыстам. Мік., Мядз. р. Сын дзьве ўчылішчы лётныя акончыў i яшчэ кажа, ні буду астанаўлівацца, паступлю ў акадэмію. Мусіць жа, галава капуя, калі так гаворыць?! Ас., Стаўб. p. У нашаго Казіка галава кумекая. Паглядзі, кажа, бабуня, дзённік. Гляджу, а там усе пяцёрачкі. Вот харошы ўнучак, пахвалю трохі яго. Сав., Стаўб. р. ГАЛАВА (галоўка) НЕ БАЛЩЬ. Не турбавацца за лёс, учынкі, справы каго. Няхай твая галава ні баліць за маю дачку: ні прападзе, на завот пойдзя, калі ні паступіць вучыцца. Зал., Стаўб. р. А бацькі й галоўка ні баліць, найшоў другую й жыве. Зам., Брасл. р. Мой брат ціпер у Браславе ў сельпо робіць. Жонка бугалцірам у калхозі. 1м трыццаць сотак даджана, ім i гроты, i трудадні, х галава ні ап чым ні баліць. Бяльм., Брасл. р. Пры Польшчы кожны капейку ціснуў, кап зямлі прыкупіць. А гэто нічого ні трэба, ні ап чом галава ні баліць, адно сьвіня гадуюць, бычкі, цялушачкі. Сав., Стаўб. р. Ціпер добро ЖыцЬ, галава ні ап чом ні баліць: можасься трошкі — хадзі на работу, як слабо пачуваясься, то адДыхай сабе. Там жа
Дадатковыя словы
капўя, пяный, пяным, цялўшачкі
8 👁