ГАЛАВОЙ БГЦДА. Аплакваць, моцна шкадаваць каго, перажываць. А было так. Захварэў бацько, а во ўжо й памёр. A ёй ні кажуць, што памёр бацько. Як дазналася яна, загаласіла, заплакала, стала галавою біцца. Cm., Стаўб. p. Проська Ягорава, як карова іхняя здохла, цэлую нядзелю галавою білася, так ёй жалка было. H. Тур., Уш. p. ГАЛАВОИ НАВЯРНУЦЬ. Незадав. Загінуць, забіцца. Цяпер ото людзей много гіня, у кожным нумары «Праменя» (назва раённай газеты)— «трагічно загінуў, трагічно загінуў», усё спачуваньні. Пакуплялі гэтыя матоцыклы, а езьдзіць ні вельмо спраўно ўмёюць, дасьць скорасьць, а тут сустрэчная (машына), ці так перашкода якая — i галавси навярнуў, г галавой навярнуў. Адно спачуваньні да сьлёзы. Сав., Стаўб. р. ч ГАЛАВУ ДУРЫЦЬ к а м у. Гл. ДУРЫЦЬ ГАЛАВУ (паТыліцу) к а м у. ГАЛАВУ ЗЛАМАЦЬ. Гл. ЗЛАМАЦЬ ГАЛАВУ. ГАЛАВУ ЛАМАЦЬ. Гл. ЛАМАЦЬ ГАЛАВУ. ГАЛАВУ МЕДЬ НА КАРКУ (на плячах). Гл. МЕДЬ ГАЛАВУ (на плячах, на карку). ГАЛАВУ (галоўку) ПАЛАЖЬЩЬ (злажыць, налажыць). Шкадав. Загінуць. Сьдіпан на вайну пашоў, а тады Мікалай у парцізанЫ пашоў — i абадва ні вярнуліся. I зяць галоўку палажыў. Taŭ., Лаг. p. Сярэдні сын дамоў ні вярнуўся, злажыў, гарамыка, галоўку пад Бярлінам. Пуз., Мядз. p. Прышоў сын (хадзіў да партызанаў), далі павячэраць i ў таку епаць паслалі, a паліДаі дагледзялі,. даказалі на яго — i злажыў галоўку беднянькі. Чар., Мядз. p. Да панаплакваліса, успомнілі пракляты час, што маладыя паклалі галоўкі. Хай бы ж жылі да цешыліса зараз дзеткамі. Рух., Старадар. p. А я думаю, перажылі ўсю вайну, а от цяпер зложым тутака галоўкі пат этымі нямецкімі кулямі. Сіц., Пух. p. Абодва разам (сыны) ішлі ў Чырвоную Армію, абодва ваявалі i абодва галоўкі налажылі, ні вярнуліся з вайны. Ляўк., Арш. p. Мужык мой не вярнуўся з гэтай вайны, недзя пат Варшавай злажыў галоўку. Азёрк., Маст. p. Гэдакія мае гадэ старыя, a прышлосё перажываць такоё горо: плакалі па ўнучку, што такі малады злажыў галоўку, а тут i сам (зяць) памёр, абудва Памёрлі. Сав., Стаўб. р. Я тыніну (калок) вырвала, той тынінай пд каню, па каню да на рэчку, па ровах па тых у Ажалі. I спасла парцізана, а сама лець ні папалася, лець галаву ні палажыла. Ульян., Сен. р
Дадатковыя словы
галавсй, такў
7 👁