Александрына ж да мяне на сяло ўчора прыходзілася, дак правіла (расказвала), да сына ж у Мінск ездзіла. Можа помнідь настаўніца Янку яе, вялікі як матавіна такі? Язн., Віл. p. ВЯНУЦЬ ВУШЫ. Сорамна, непрыемна слухаць што; уразіць каго непрыемнай гаворкай, словам. Гаворыш ты абы-што, вянуць вушы ат твае гаворкі. Дзе ты гэтаго набраўся, распуста? Хал., Cray б. р. Зь ім я ні ўмею гаварыць. Як скажа што — вушы вянуць, слова людскага ад яго ні пачуяш. Cae., Стаўб. р. Я ж яго вучу на добрае, а ён ні слухая, загне якое слаўцо, што аж вушы вянуць. Пад., Дзятл. р. ВЯРНУЦЬ (адварочваць) НОС. Нenatu. Пагардліва ставіцца -да каго, адварочвацца. Некалі, як быў багаты да ў пачоці, то, нябось, вярнуў нос, не заўважаў, а гэто кланяяцца. Гор., Стаўб. р. Яна як ідзе па вуліцы, то ні с каждым здароваяцца, адварочвая нос,, такая ганарлівая зрабілася, што ні пазнаць дзеўчыны. Сав., Стаўб. р. Думала Яся папрасіць, кап гумно накрыў. Пашла сказаць, папрасіла — ні хоча, нос верня, нават у мой бок ні глядзіць. Жац., Стаўб. р. Некалі ён на цібе i ні глянуў бы, нос адварочваў бы, а ціпер, бачыш, прасіць прышоў рады. Там жа. ВЯСЁЛЫ СТОЛ. Аддаўшы даніну павагі памяці нябожчыка, той жа кампаніяй працягваць званы абед. Як адправюць жалобны стрл, тады ўсе вылазюць з застольля, усё ca сталоў прымаюць, сьцелюць назнайніцу (на левы бок) скацірсьці й ставюць усю яду скаромнаю. На жалобны стол ставілі ўсё посная — з грыбамі, з алеям, а на гзты ўжо ставюць што папала — й сала, й мяса, й яйкі. Гэта ўжо вясёлы стол, тут хто плачыць, a хто сьмяецца. Хал.., Бар. p. Г ГАВАРЫЦЬ 3 ЧОРТАМ ПАЦЕРЫ. Непав., незадав. Весці гаворку з тым, хто цябе не жадае слухаць, хто пярэчыць, адмаўляе табе. Што ёй ні скажы, ўсё яна наперакор. Вот i гавары ш чортам пацяры, слухаць ні хоча, Сав., Стаўб. p. Яму скажы адно — ён еваё, ён па-свойму зробіць — гайары ш чортам пацяры. Гор., Стаўб. p. ГАВАРЫЦЬ ПРАЗ СОН. Трызніць, гавагрыць у час сну, у сне. Схадзіў пакупоўся, а вада с крыніц халонная, у горле як сашчапіла, цімпература вялікая. Запрошлу 4 Зак
9 👁