што б выставіць нас на пасьмешышча. Знаю я етых пісак! Аз., Гар. р. Сукенка то харошая і плюшовачка нішто яшчэ, але на ногі німа чаго абуць. А мне брытко йсьці ў валёнках і плюшовацца, выстаўляць сябе на пасьмешышча. Жац., Стаўб. р.
ВЫХОДЗІЦЬ З СЯБЕ. Страціць спакой, раўнавагу, раззлавацца. Ніколі ён не сьпяшаецца, усё памаленькуй. Хай во зьбіраюцца на кіно. Жонка выходзіць з сябе, нэрвуецца, а ён паўгадзіны боты надзявае, паўгадзіны фуфайку будзе шукаць. Падг., Кар. р. Алесь ніколі ні выйдзя сь сябе. Ці кепско што, ці якая іншая немач у гаспадарцы, ён ніколі голасу ні павысіць, такі спакойны. Сав., Стаўб. р.
ВЫХОДЗІЦЬ У ЛЮДЗІ. Гл. ВЫЙСЦІ (выходзіць, выбівацца, выбіцца) У ЛЮДЗІ (у свет).
ВЫЦІРАЦЬ КУТКІ. Гл. АБЦІРАЦЬ (выціраць) ВУГЛЫ (куткі).
ВЫЦЯГАЦЬ ДУХ (душу) з каго. Мучыць, здзекавацца з каго. Цялё выцягая дух. Пацягня (за вяроўку), у купіну павалюся, кляну, кляну, ні магу справіцца, ні магу дагледзяць. Пр., Стаўб. р. Вайна разлучыла іх. Дужа дзяцей жалеў, прысылаў канверты дзіцям, а тады хуваўся, ні хацеў аліменты плаціць. Але іна зь яго ўсю душу выцігнула. Ульян., Сен. р.
ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ з каго. Гл. ЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ (г'ізунты) з каго.
ВЫЦЯГНУЦЬ НОГІ. Незадав. Памерці, загінуць, здохнуць. Выцягняш ногі тут, адзін жывучы, у клопаце. Раёў., Стаўб. р. Бес сала й ногі выцягняш, сала — г'рунт. Мік., Стаўб. р. Як пабудзе яшчэ дзён тры такі маразяка, куры ногі павыцягваюць. Сав., Стаўб. р. Купілі нек кабылу маладую, пабыла тая кабыла зіму й здохла. Павазілі дзень гною, а назаўтра тая кабыла й ногі выцягнула. Гр., Слуц. р.
ВЫЯДАЦЬ СЭРЦА каму. Гл. АД'ЕСЦІ (ад'ядаць, выядаць, пераядаць) СЭРЦА (душу, нервы) каму.
ВЯЛІКІ (вялікая) РАСЦІ. Дзякуй. Ужываецца пры звароце дарослых да дзяцей як выказванне падзякі за аказаную паслугу, выкананую просьбу. «Падай, Віцька, вады бабуні». — «От вялікі расьці, унучак. Сягоньні алаткі пякла, то піць хочацца». Гор., Стаўб. р. Вялікая расьці, Марынка! А-а-а, смашнаё млечко. Сав., Стаўб. р.
ВЯЛІКІ ЯК МАТАВІНА. Высокі на рост, але тонкі.
84 👁