ВЫКАПАЦЬ 3-ПАД ЗЯМЛІ. Гл. ДАСТАЦЬ (выкапаць) 3-ПАД ЗЯМЛІ. ВЫКАСАВАЦЬ 3 МАПЫ. Цалкам знішчыць, разбурыць дашчэнту. Я пашоў да брата, навёў, панімаяця, навушнікі, сяджу i слухаю. Выступаіць жэншчына: «Таварышчы! Слушайця. Січас будзіць выступаць ацец Сталін». Я слухаю. Ен каыць: «Таварышчы! Напаў на нас ворах, ніспадзявана напаў. Але помніця: вайну вядзіця ацечаскую (отечественную). Не давайця немцу хлеба. Hi аднаму немцу! Мы немца выкасуем з мапы (карты), ужэ яго ні будзіць, немца». Я думаю, а-ё-яёй, немяц ляціць, аж вунь дзе ён, за Смаленскам вайна, а ён сабіраецца яшчэ немца з малы выкасаваць. Ажно ш вышла, што й праўда. Разьбілі (немцаў), раскалацілі, Бярлін забралі i за Бярлін пашлі. Відзіш, як то бывая. Ali к., Мядз. р. ВЫКШУЦЬ 3 ГАЛАВЫ. Перастаць думаць пра наго, пра што. I днём, i вечарам не адрываецца ад ксёншкі, усё чытае. Забаўкі выкінуў з галавы. Во табе школа што значыць! Сав., Стаўб. р. ВЫЛАЗЩ Ь 3 ДАУГОУ. Гл. ВЫЛЕЗЦІ (вылазіць) 3 ДАУГОУ. ВЫЛАЗ ЩЬ (вылезці) ПРАЗ БОК (бокам) к а му. ВОМЕГАМ ВЫЛАЗЩЬ каму. Недобразыч. Так не пройдзе каму, дрэнна кончыцца. Ці помніш ты, як ён людзей мучыў пры немцах? Як пастаўкі зьдзіраў? Людзей спісваў у Германію? Алё вылязла яму ўсё тоя бокам, адрыгнуліся сьлёзы. Вар., Стаўб. р. Засьлініцца, рот разявіць i прэцца біцца. Але забралі-такі ў міліцу. Там яму усё вылязя праз бок. Кай., Кар. р. Калі пажаніліся мы са сваім старым (а былі бедныя), дык бацько мой ды кажа: «Як жа вы, дзеткі, жыць буДзяце? ЗямліЦы мало». А ў дзядзіны не было сваіх дзяцей, ну дык яна й кажа, каб мы к ёй жыць ішлі. То нам яе зямліца вомягам вылязла. Жылі, наравілі, як ліхой скуле, глядзелі, а сіраўно кепско, ёй ня шкода было чужых дзяцей, сваіх век ня меўшы. Лоз., Навагр. р. 4 4 ВЫЛАМАЦЬ 3 КАЛЕНА. Незадав. Дастаць што, калі дастаць цяжка або зусім немагчыма; узяць з нічога. Дзе я той мячык табе вазьму? С калена выламлю? Кав., Старадар. р. Прычапіўся мой хлопец, дайця рубля i ўсё. А ў хаці якрас ні граша. То што я табе выламлю с калена? Сав., Стаўб. р. «Мама, дай цукерку!» — «А дзе я вазьму. С калена выламлю? От пайду на места (цэнтр мястэч
7 👁