Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ка з будынкамі гандлёвага i адміністрацыйнага прызначэння), дак куплю». Гр., Слуц. p. ВЫЛЕЗЦІ БОКАМ к a м v. Гл. ВЫЛАЗІЦЬ (вылезці) ПРАЗ ЩЭК (бокам) к а м у. ВОМЕГАМ ВЫЛАЗЩЬ к а м у. ВЫЛЕЗЦІ (вылазіць) 3 ДАУГОУ. Разлічыцца, аддаць пазычанае. Матка бедиая i так i гзтак кідаедца, каб з даўгоў вылясьні, а сын i ні дбая, сядзіцЬ дома. Сав., Ст'аўб. р. Людзі мучыліся, не вылазілі, бывало, з даўгоў, бедна жылі. Там жа. ВЫЛІНКІ ЛЩЬ. Гл. ВЫЛІУКІ (вылінкІ, лейку) ЛЩЬ. ВЫЛІУКІ (вылінкі, лейку) ЛЩЬ. Несці неаформленыя яйкі, без шкарлупіны. Ета во белая (курыца) выліўкі льлець. Ліцв., Карм. р. Трэба курэй ні выпускаць, а то вылінкі ліць сталі. Кр., Чачэр. р. Паглядзі, што за кура! Кілаграм жыру на ёй, а яйкі мала нясе, перажырэла, адно лейкі лье. Сав., Стаўб. р. Кура водялася i выліла лейку. Там жа. ВЫЛУПЩЬ (вывернуць) ВОЧЫ н а к а г о. Кідаць асуджальныя позіркі на каго, выразам твару. выказаць здзіўленне, пострах. Кап хоць мае рукі былі паўнейшыя або сама маладзейшая, то так Сабе. А гэта выдзі ў людзі ў такой кофтачцы, кожны вылупіць вочы — баба старая, а адзела кофтачку с кароцянькім рукавом. Сав., Стаўб. р. Быў чалавек сталы такі, Гальяш звалі. Дак пагонім мы гусі пад млын, а ён вывярне вочы, да нас: «Дзеці буду браць!» А божухна, ляцім дадому, крычым ат страху. Пр., Стаўб. р. Пасобіла б калхозу грэсьць, бабы вылупяць вочы, скажуць: «Так дак ні ходзіць, а на сена дык i яна йдзець». Ліцв., Карм. р. ВЫНОСЩЬ НА (сваіх) ПЛЯЧАХ. Вытрымліваць без старонняй дапамогі ўвесь цяжар выпрабаванняў, непасільнай фізічнай- працы. Як даўней рабілі людзі, падумаць страшно. Як валы! I касілі, й жалі, й малацілі — усё рукамі. Як яны выносілі ўсё гэто на сваіх плячах! Сав., Стаўб. p. A дзеці гультае, ні слухаюць. A бацько добры-добры, слова ні скажа ім, усё выносіў на сваіх плячах. Гop., Стаўб. p. ВЫПЕТРАЦЬ НА ТРЭСКУ. Гл. ВЫСАХНУЦЬ (выпетраць) У (на) ШЧЭПКУ (трэску). ВЬІПІЦЬ НА ДУРНІЦУ (на дурачка). Іран. За так, дарэмна, за чый кошт. Віцік лятае, шукае, каб дзе вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бедйая
8 👁
 ◀  / 321  ▶