Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ВЫЕХАЦЬ ВЕРХАМ на к i м. Гл. ВЕРХАМ (конна) ВЫЕХАЦЬ на кім. ВЫЙСЦІ 3 КАНАВЫ. ІІазбавіцца галечы, абжыцца. Адразу як пагарэлі, то нічога не засталося ў хаце. Усё згарэла. Але памаленькуй вышлі с канавы, памаленькуй набылося ўсё. Кущ., Кл. р. ВЫИСЦ1 3 ЦЯРПЕННЯ. Гл. 3 ЦЯРПЕННЯ ВЫЙСЦІ. ВЫЙСЦІ НА ЛЮДЗІ. Гл. ВЫЙСЦІ (выходзіць, выбівацца, выбіцца) У ЛЮДЗІ (у свет). ВЫЙСЦІ (выходзіць, выбівацца, выбіцца) У ЛЮДЗІ (у свет). Дабіцца трывалага або высокага становішча ў жыцці. Без навукі цяпер, браце, ні вьщдзяш у людзі, любая работа ціпер такая, што много ведаць трэба. Сав., Стаўб. р. Ужо й Зіна выбіваянца ў людзі. Скончыла ўніверсьціцет i яшчэ вышай падалася. Там жа. Цяпер сіраты ні прападаюць, іх вучаць. Як добрэ дзіця, выдзя на людзі. Там жа. Высахнеш, покуль вывучысься. Цяшко выходзіць у людзі, цяпер навукі высокія, то цяшко вучыцца. Жац., Стаўб, p. Мы сына хацелі на арганістага вучыць, так хорашо сьпяваў, хацелі, каб у людзі выбіўся. Але потым вайна, ні да гэтаго было. Там жа. Пры Польшчы ні можно было вьібіцца ў людзі беднаму, ні было чым плаціць за навуку. Гор., Стаўб. p. Новы сьвет, новаё жыцё настало. I ўсё роўно ні адзін савоняц (ад Савоні) ні скажа, што даволян. А яшчэ пры мне (сын жа мой у сьвет вышаў) дак сумысьля гаворыць усяк, абрэша, нагаворыць на кожнаго вучанаго. Там жа. Дзеткі ўсе мае ў людзі вышлі, людзьмі сталі. Любя., Навагр. р. Унукі мае вышлі ў людзі: Мікітаў Грыша робіць настаўнікам, дзеткі Сьціпана ў толк пашлі. Ст. Габ., Мядз. p. Прышлы булы нашы, шэ пэршы Советы. Ну, думалы, шо за'жывэм. Онно ж крохы ў людэ выбылысь, то, на тобі, поляк ужэ валыть на нас. Заточ., ДрагІч. p. ВЫЙСЦІ СУХІМ. Застацца непакараным, пазбегнуць заслужанага пакарання. Тады думалі, што ўсю гэту хэўpy з работы пазьнімаюць i надоўго ў турму пасадзяць. Але ш бачыш, пасядзеў c паўгода гэты хітрун i зноў на рабоце. Як ён выйшаў сухім з бяды, вот дзіво? Сав., Стаўб. p. Хто ў Польшчу падаўсё, уцёк, пакінуў наседжанаё котлішчо, дто й цяпер атседжвае сваё, а яму вот нічого-такі, нек выкруціўсё, выйшаў сухім. Цяпер жаніўсё i жыве сабе. Шаш., Стаўб. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўчанаго, зажывэм
14 👁
 ◀  / 321  ▶