Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
сяцы: выбіралі мне шаптухі i пярэпалах, i ўрокі, i ўсё што хочаш. У сел., Навагр. p. Цяперашнія людзі не ўмеюць ні пярэцалахаў выбіраць, ні рожаў выгаворваць, гэта ўсе людзі даўнейшыя рабілі. Гр., Слуц. p. ВЫБІЦЦА (выбівацца) 3 СІЛ. Знемагчыся, стаміцца да знямогі. Ото я сёньня спаць хачу! Дарога далёкая, саўсім выбілаея сь сіл, пака прышла. А тут i карова нядоена, i парасята пішчаць, i ў хаці чорт ногі паломіць. Гал., Стаўб. p. Цяпер i надзелы балынэя, i дамы прасторныя, i людзі распанелі. A даўней.як мы жыліі Пралі, ткалі, скуты (трубкі палацён) бялілі, сарочкІ шылі, шлэпачкі вязалі, лапді плялі. Рабілі як валы, выбіваліся з сіл. Ульян., Сен. p. ' ' ВЫБІЦЦА У ЛЮДЗІ.' Гл. ВЫИСЦ1 (выходзіць, выбіцца, выбівацца) У ЛЮДЗІ (у свет). ВЬІВЕРНУЦЬ ВОЧБІ-. Гл. ВЫЛУПІЦЬ (вывернуць) ВОЧЫ. ВЫВЕСЦІ НА ЧЫСТУЮ (цёплую) ВАДУ к а г о. Выкрыць, выявіць махінацыі, непрыстойныя ўчынкі каго. Я гэтаго злодзяя вывяду на чыстую воду! Гэто ш трэба, кап, па-сусецку жывучы, так нагаварыдь на чалавека. A ці я табе калі слово кепскаё сказала, a ці курыца мая калі забегла на яго грады? Сав., Стаўб. p. У гэтум месяцы то прырост (цялят) харошы, але дзе твой прырост за прошлы месяц, хто грошы палучыў за цібе? Прыедзя той заўцехнік (сесію здае цяпер), я вывяду некаго на цёплую воду. Як гэто так! Стараясься, ночы ня сьпіш, а нехто будзя за цібе грошы палучаць! Там жа. ВЫВЕСЦІ У ЛЮДЗІ (на дарогу) к а г о. Дапамагчы каму заняць трывалае становішча ў жыцці, Нада ж было як-небудзь дзяцей выводзіць у людзі, вот i ўчыла хоць сколькі. Свяц., Бял. р. Я цябе ўзяла маленькую ды голую, апратала, выхадзіла, дбала, стараласа, кап табе добра было, у людзі вывяла, а ты цяпер мяне ні хочаш глядзець. Гр., Слуц. р. А той мой сынок, што ні вярнуўся .3 вайны, той ні гэткі ніўдаліца быў, як гэтый. Таго я вывіла на дарогу, якую ён хацеў: два годы вучыўся ў Мугулёве, год у Воршы, i перад самъи вайной два годы настаўнічаў у Глибачкі. Ляўк., Арш. р. * ВЫГНАЦЬ ДУР. Строгімі мерамі ўздзейцічаць на паводзіны каго. Перайначся, хлопча. Ба як не перайначысься, то выганю дур папругаю, Выганю дур! Міл., Мает. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

глйбачкі, злбдзяя, самъй
20 👁
 ◀  / 321  ▶