ВУГАЛ 3 ВУГЛОМ (жыць, пражыць). Побач, у cyседстве. Увесь век мы пражылі зь ёй вугал з вуглом, хадзілі заўсёды разам, сябравалі, a потым i рассыпалі крупы (пасварыліся). Ульян., Сен. p. Мы раней з Мацейчаю жылі вугал з вуглом, а цяпер яна на нуці жыве, у той белай будды. Сав., Стаўб. р.
ВУГЛЫ АБЦІРАЦЬ. Гл. АБЦІРАЦЬ (выціраць) ВУГЛЫ (куткі).
ВУШЫ АБ'ЕСЦІ. Гл. АБ'ЕСЦІ (аб'ядадь, пааб'ядаць) ВУШЫ.
ВУШЫ АДЗВАНІЦЬ. Надакучыць просьбай, гутаркай каму, доўга i настойліва прасіць каго. А мой мне ўжо вушы адзваніў, кап касьцюм купіла. Дак я сказала, калі будзіш добра вучыцца, то куплю. Н. Тур., У.ш. р.
ВУШЫ АПУСЦІЦЬ. 1. Зрабіцца пасіўным, абыякавым (з прычыны хваробы, старасці). Я хадзіла на работу да гэтага года. А сёлета баба вушы апусьціла. Ульян., Сен. р. 2. Завянуць (пра расліны). Ты глянь, ўсё пасохло, пажаўцело. Нават гарбузьнік павяў, гуркі вушы апусьцілі, шкода глядзець. Сав., Стаўб. p.
ВУШЫ ВЯНУЦЬ. Гл. ВЯНУЦЬ ВУШЫ.
ВУШЫ ПААБ'ЯДАЦЬ каму. Гл. АБ'ЕСЦІ (аб'ядаць, пааб'ядаць) ВУШЫ каму.
ВУШЫ РАЗВЕСІЦЬ. 1. Абыякава, безуважна ўспрымаць пачутае. Гэто ш Антусяў Казік прыходзіў учорачы. Сабраласё много людзей. А ён так складно гаворыць, так да толку. Слухаюць сьціхом, вушы разьвесілі — ведамо, сьвет прайшоў чалавек. Да поўначы заседзяліся. Зал., Стаўб. р. 2. Сядзець, марна праводзячы час, абы сядзець. Дзяцько дакучны. Уваліцца ў хату й сядзя, вушы разьвесіць. А яшчэ глухі, глухар, што ні дачуя, прыложыць, а тады ходзіць па хатах i плешча языком. Сав., Стаўб. р.
ВЫБІВАЦЦА 3 СІЛ. Гл. ВЫБІЦЦА (выбівацца) 3 СІЛ.
ВЫБІВАЦЦА Ў ЛЮДЗІ. Гл. ВЫИСЦІ (выходзіць, выбіцца, выбівацца) У ЛЮДЗІ (у свет).
ВЫБІРАЦЬ ПЯРЭПАЛАХ (урокі). Замаўляць спалох або іншую хваробу, што зрабілася каму з воч. Сядзіць яна, варожыць, а ўжо так пад дванаццаць патходзіць. Сядзіць, не варухнецца. А потым як дыхне, сьвечка патухла, цёмно стало. Дак яна ў крык — перапалохала ўсіх нас. Я посьля гэтаго варажэньня адхварэла два ме
23 👁