мокры й пішчыць, як гарьщь. I нідобро, як ест, бо тады людзям чужыя дрова вочы колюць. Сав., Стаўб. р. ВОЧЫ МАЗОЛЩЬ к а м у. Гл. МАЗОЛЩЬ ВОЧЫ к а м у. ВОЧЫ НАВЕРХ ЛЕЗУЦЬ. Адчуваць вялікае фізічнае напружанне ва ўсім деле. А прыдзе лето, жнеш, жнеш. Да пот ліецца,.вочы наверх лезуць, піць хочацда. Але ш пан стаідь з бізуном i крычыць, падганяе. Іскр., Кл. р. ВОЧЫ ПАРОЦЬ к а м у. Высмейваць, асуджаць. Чэся маднюся (модніца) ў мяне. Часам кажу: «От дачка мая, я табе купіла жакетачку, будзяш насіць хоць на работу». А яна: «Што, мамуся, мне ш людзі вочы папоруць, ні модная». Сав., Стаўб. р. ВОЧЫ ПАСТАВЩЬ. Гл. ПАСТАВЩЬ ВОЧЫ. ВОЧЫ ПРАГЛЕДЗЕЦЬ. ГОЧЫ ПРОДЫВЫТЫ. Пільна ўглядацца, з нецярпеннем чакаючы з'яўлення каго. Прызнацца, думала, ён (сын) прыедзя, мне з гзтымі мушчынамі трудно ладзіць. Вочы прагледзела, а ён бач, як едзя. Але я болыд яго чакаць ні буду. Як марос лопня, адразу закалю. Сав., Стаўб. р. А Максымко то мій ужэ гэтакій хлопэць буў, шо всі завыдовалы. На гулыці дывкі всі гочы продывылы на ёго, а вын зо всімы однаков буў, ны було в ёго ны ліпшых, ны гіршых. Заточ., Драгіч. р. ВОЧЫ ПРАМЫЦЬ. Гл. ПРАМЫЦЬ ВОЧЫ. ВОЧЫ РАЗБЯГАЮЦЦА. Хто-небудзь не можа засяродзіцца, сканцэнтравадца на чым з прычыны разнастайнасці ўражанняў. А ў лаўках што робіцца! Колькі там канапаў, крэслаў, шафаў з люстэркамі! Аж вочы разьбягаюцца. I ўсё ж бяруць людзі, грошы маюць i не шкадуюць, трацяць. Ракав., Нясв. p., Цяпер нек i моды німа вышываць. А бывало, як прыеду я ў Мінск да дачкі (жыла ў інтэрнаці), вочы разьбягаюцца ад вышывак. Адна накрывачку вышывая, другая — падушачку, трэцьця — яшчэ што. A ўзоры ўсё неаднакія. Вочы разьбягаюцца. От красата! Сав., Стаўб. p. ВОЧЫ СЛУПАМ (слупа) СТАЛІ. Позіркам выразіць здзіўленне або жах. У яе аж вочы слупам сталі,'калі глянула яна на того Віціка. Сав., Стаўб. p. Спужала мяне жаба. Ідзе, як карова, отэтака o. Зроду ні бачыла гетакае жабы. Hi скача, a паўзе вялікімі шагамі. У мяне аж вочы слупа сталі, дальбох праўда. Гр., Слуц. p
Дадатковыя словы
зяўлення
10 👁