ны ён чалавек. Не станавіся ўпоперак дарогі яму, сынок ты мой. І так ён на цябе вока не мае. Міл., Маст. р. ВОЛЮ МЕЦЬ н а д к і м. Верхаводзіць, распараджацца, камандаваць кім. Што ўжо ўгараваць прышлося ў маладым веку! Асталася (сіратой) трынаццатым годам ад бацькі, а была старшая ў сям'і. Мамка можа п і пажалела — волі нада мной ня мела, усімі камандуваў дзядуня. Каб і хацеў якую капейку пусьціць на сябе, у дзядуні трэба было пытацца. Луж., Кр. р. ВОМЕГАМ ВЫЛАЗІЦЬ к а м у. Гл. ВЫЛАЗІЦЬ (вылезці) ПРАЗ БОК (бокам) к а м у. ВОСТРЫ НА ЯЗЫК. Дасціпны, з'едлівы. Яна вострая на язык, зь ею й мушчыны баяцца займацца. Гр., Слуц. р. Эта баба з дваццаць дзівятага года акцівістка ў калхозі, многа чаго ведае. І на язык вострая, нагавора й мех і торбу. Ліцв., Карм. р. ВОЧКІ ЗАКРЫЦЬ. Памерці, не жыць. Каб лепей вайны не было, каб лепш вочкі закрыць, чым вайны даждацца. Пр., Стаўб. р. Напісалі цётцы ў Польшчу, што гэдак здарылася з Маняй, шта памерла, пакінула двоя дзетак маленькіх, ото дзівілася: «І што там за хвароба гэткая, шта такая маладая закрыла вочкі». Сав., Стаўб. р. ВОЧЫ АДБІРАЦЬ. Гл. АДБІРАЦЬ ВОЧЫ. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ. Злосна высмеяць, засмяяць каго. А ён кажа: «Я б яе (жонку) прасьціў, цяпер шмат такіх, каб ня езьдзіла ў Карэлафінскую (рэспубліку), а так мне людзі вочы выберуць». Пр., Стаўб. р. ВОЧЫ ВЫРАЧЫЦЬ (вытрашчыць). Позіркам, поглядам выказаць здзіўленне, цікавасць. А тая Зося вочы вырачыть, бы буян (бык), і будэ дывытця. Бот., Пін. р. Толькі што мы вышлі с хаты трох, а гаспадыня наша як заенчыць: «Зладзеі! Укралі!» Мы з другой бабай вочы вытрашчылі ад здзіўленьня, а тая трэцьця, што з намі была, пусьцілася наўцёкі. Аш пяты патскаквалі! Карп., Шчуч. р. Чаго ты, кажу, вытрашчыў вочы. Ні пазнаў, ці што? Шаш., Стаўб. р. ВОЧЫ ГАРАЦЬ З СОРАМУ. Гл. З СОРАМУ ЗГАРЭЦЬ. ВОЧЫ ДРАЦЬ к а м у. Гл. ДРАЦЬ ВОЧЫ к а м у. ВОЧЫ ЗАЛІЦЬ. Гл. ЗАЛІЦЬ ВОЧЫ (слепакі, горла). ВОЧЫ КАЛОЦЬ к а м у. Выклікаць зайздрасць. Ні добро, як німа дроў. Тады палі тым алешнікам, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁