ВІСІЦЬ ЯК НА КАЛУ. Гл. ЯК НА КАЛУ (калку, калочку) ВІСІЦЬ. ВОКА KA3IHAE. Газоўка. Бывала, прадзеш, вока тое казінае блішчыць, цёмна. А гэта сьвет, радзіва, відната кругом, Ліцв., Карм, р. Цяпер бабы гуляюць. Ц| яны прадуць, ці яны ткуць? А бывала ж, устань, ноч прадзі. А цёмна кругом, толькі газовачка, вока тое казінае блішчыць. Свяц., Бял. р, ВОКАМ ЗВЕСЦІ. Крыху задрамаць, на хвілінку заснуць. Я ўчора так расстроілася, усю ноч ні магла заснуць. Як лягла, так i ўстала, хоць бы я вокам зьвяла. Л'ще., Карм. р. Гэто ш я на канапку прылегла, хацела зьвесці вокам, але панабягалі дзеці, Мішка ракаў налавіў, крычыць на ўсю хату: «Бабуня, дайця вядро!» Myсіла ўставаць. Сав., Стаўб. p. ВОКАМ КІНУЦЬ. Гл. КІНУЦЬ (кідаць) ВАЧЫМА (вокам). ВОКАМ НЕ АКІНУЦЬ. Гл. НЕ АКІНУЦЬ (не агледзець) ВОКАМ (вочмі). ВОКАМ НЕ ЗГЛЕДЗЕЦЬ (не скінуць). Цяжка ўбачыць, прасачыць. Поязд ідзе, вокам ні згледзяць як скоро. Сав., Стаўб. р. На Сож ба схадзілі, паром паглядзелі, паглядзелі, як «Ракета» бяжыць. От бяжыць быстра, вокам ня скін-уць. Лщв., Карм. р. ВОКА НЕ ЗАПАРУШЫЦЬ к а м у. Не пакрыўдзіць каго, дружалюбна адносіцца да каго. Мы с Пархімовічам сябрукі. Ен мне ні запарушыў вока, i я яму за век ніколі ні запарушыў вока увесь час жывём у згодзе. Бар., Стаўб. р. Нашаго Эдзіка ўсе любілі, нікому ён вока ні запарушыў. Сав., Стаўб. p. ВОКА НЕ МЕЦЬ на к а г о. Не дужа паважаць, недалюбліваць каго, гневацца, быць непрыхільным да каго. Я на яго вока не маю, на таго Оляся: i ў вас быў i мне нічого не сказаў. Сав., Стаўб. р. Віцік п'янаваты i ўсё нетто гаворыць да міне: «От я на цешчу воко маю, люблю цешчу Сваю, а цесьця ні люблю». Чаўпе й чаўпе, ведамо, п'янаваты. Там жа. Праўленё пастанавіло на бок цяляты не продаць-, а Стафан прадаў раёўскаму (дзядзьку). I прашчытаўсё. Бо кап прадаў у калхос, выпісаў бы пратсядацяль саломы, на карову п хваціло, па руп підзісят восім бы заплаціў грашыма, ад кілё жыўцу жыДа п прадаў. I воко лепшаё меў бы на Стафана. Там жа. Пашкуд
Дадатковыя словы
лще, пянаваты
20 👁