Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
свайго. Нічога, кажу, што ён натта пекнінька гамоніць ды й сам здатны, але ж вецір у сьвірне гуляіць. Быў бы трохі багацейшы ды аруды (засекі) паўнейшыя, то мо лелей было ri. Як пачуў ён гэтакаю мову, дык зразачку яго ад мяне адвярнула. Пуз., Мядз. p. ВІДУ НЕ ПАДАВАЦЬ. Гл. НЕ ПАКАЗВАЦЬ (не падав аць) ВІДУ. ВІДУ НЕ ПАКАЗВАЦЬ. Гл. НЕ ПАКАЗВАЦЬ (не падаваць) ВІДУ. ВІЛАМІ ПА ВАДЗЕ ШСАНА. Незадав. Яшчэ невядома, няпэўна. Калі яшчэ будзя тоя вяселя, віламі па вадзе пісана, а людзі ўжэ гавораць. Кав., Старадар. р. Напісала заяву ў сельсавет, каб дзерава далі. А ці будзя што ці -ня будзя, дадуць ці не, віламі па вадзе пісана. Гр., Слуц. р. ■ ВІЛЯЦЬ ХВАСТОМ. 1. Хітраваць, не гаварыць праўды. Чаго ты віляеш хвастом? Думаяш, людзі ні бачылі, як ты цэлы мех капусты с поля тарабаніў? А яшчэ «німа», «трэба будзя купіць». Ад людзей ні схаваясься. Сав., Стаўор. 2. Перад кім. Падлізвацца да каго, падхалімнічаць. Гэты ўжо з начальствам зьнюхаўсё. Віляя хвастом перад Сяргеявічам, аш гатко глядзець. Гор., Стаўб. р. Як пайду пасядзець да Аліка, то ў яго толькІ й разгавораў, што пра Адася. У Адася й тое, ў Адася й гэто, Адась купіў, Адась прадаў. Вгляя хвастом перат гэтым Адасям. Неко ж ест у чалавека вырахаванё (разлік), калі так, нешто й яму перападая ад Адася. Сав., Стаўб. р. ВІСЕЦЬ НА ВАЛАСКУ. Гл. НА ВАЛАСКУ ЛШЕЦЬ (вісець). ВІСЕЦЬ НА ГАЛАВЕ ў к а г о. Гл. ВЮЕЦЬ НА ШЫІ (на галаве) у ка г о. ВЮЕЦЬ НА ШЫІ (на галаве) у каго. 1. Мець патрэбу ў неадкладным выкананні. Трэба будзе занесьці мяцікі, што пазычала. Усё забываюся, вісіць на шыі. Аж брытко перат кабетай, пазычыла й ні аддаю. Сав., Стаўб. р. Схаджу на пошту, папытаюся, ці возьме гэтыя грошы. Цягнецца гэты доўх, вісіць на галаве. Бял. Лаг. р. 2, Быць модна закаханым у каго. Дзяўчына ўлюбілася ў хлопца, вісіць на шыі, ні адойдзіцда. Сав., Стаўб. p. Вельмі ш Чэсік добро жыве ca сваёю. Яна, кажуць, вельмо добрая харакцярам, вісіць у яго на шыі, гэдак шануе, гэдак галубідь. Жац., Стаўб. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбр, шанўе
14 👁
 ◀  / 321  ▶