Чаму ты ні чытаяш кніжкі? Каб мне ведаў як пацяры, бо дам, калі ні вывучыш. Гор., Стаўб. р. Олясь Лапкоўскіх усе машыны ведая як пацяры. Во дзе загудзе машына, то, ні гледзячы, скажа, якая гэто машына. Сав., Стаўб. р. Ні бойся, я дарогу ведаю як пацяры, ні зблуджуся. Жац., Стаўб. р. ВЕК-ВЯКОМ. Ніколі. На цаліне ражжылісь. Казаў, колькі твая сіла, толькі дзяржы скаціны, куды выпусь, там наесца. Казаў, век-вяком сюды (у Ліцвінавічы) ні паеду. Ліцв., Карм. р. Кажуць, шчо собака баз хвоста век-вяком по бэрвіні ні пройдзе. Хат., Ганц. р. ВЕК ЗВЕКАВАЦЬ. Гл. ЗВЕКАВАЦЬ ВЕК. ВЕРХАМ (конна) ВЫЕХАЦЬ на кім. Бязлітасна збіць і з крыкам выгнаць каго. Учоро чуваць некі крык, аж гэто Адасік на сваёй верхам выехаў, — кепско яны жывуць, п'е. Жац., Стаўб. р. Некалі мой быў: да трох не гавары, конна выядзя, калі хоць слово насуперак скажаш яму. Сав., Стаўб. р. Некалі Анцік Цьвірачкаў ото біў сваю бабу. Калі завядуцца — выядзя верхам на ёй. А яна крычыць немым голасам. Там жа. ВЕРХ МЕЦЬ (узяць) над кім. Верхаводзіць, атрымаць перавагу над кім. У нас такі абычай. Каб жэншчына верх мела ў сям'і, як першы рас у хаці (свякрові) пасядуць за сталом, трэба, каб нявестка перасела, перайшла мужыку ногі. Ульян., Сен. р. Цяпер Панама (клічка кабылы) паслушная стала, адчула, што верх над ею ўзялі. А помніця, як у вас аралі? Як занатурыцца, станя як сьвечка, і хоць гром дай. Гр., Слуц. р. ВЕРХ УЗЯЦЬ над кім. Гл. ВЕРХ МЕЦЬ (узяць) над кім. ВЕРЫ НЕ ДАЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ ВЕРЫ каму. ВЕРЫ НЕ МЕЦЬ. Не верыць, не паверыць каму. Він (парабак) зайшоў до пана і кажэ: «Як я пойду сам (адзін) на той сьвіт, пан мне веры нэ матымэ. Дайтэ мні війта». Аўсям., Стол. р. ВЕСЦІ НА ПАСАД каго. Гл. НА ПАСАД ВЕСЦІ каго. ВЕЦЕР У ГАЛАВЕ. Гл. У ГАЛАВЕ ВЕЦЕР. ВЕЦЕР У СВІРНЕ ГУЛЯЕ. Пустыя засекі, няма ў свірне дабра, бедны хто. Аднойчы мы йшлі прас каноплі дахаты і ні ведалі, што наш разгавор патслухваюць нашы ўхажоры. Усе дзеўкі расказваюць пра свае любосьці, ну й мяне нячысьцікі за язык пацягнулі расказаць пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁