Старонка 39
◀ / 321 ▶
свайго. Нічога, кажу, што ён натта пекнінька гамоніць ды й сам здатны, але ж вецір у сьвірне гуляіць. Быў бы трохі багацейшы ды аруды (засекі) паўнейшыя, то мо лепей было п. Як пачуў ён гэтакаю мову, дык зразачку яго ад мяне адвярнула. Пуз., Мядз. р. ВІДУ НЕ ПАДАВАЦЬ. Гл. НЕ ПАКАЗВАЦЬ (не падаваць) ВІДУ. ВІДУ НЕ ПАКАЗВАЦЬ. Гл. НЕ ПАКАЗВАЦЬ (не падаваць) ВІДУ. ВІЛАМІ ПА ВАДЗЕ ПІСАНА. Незадав. Яшчэ невядома, няпэўна. Калі яшчэ будзя тоя вяселя, віламі па вадзе пісана, а людзі ўжэ гавораць. Кав., Старадар. р. Напісала заяву ў сельсавет, каб дзерава далі. А ці будзя што ці ня будзя, дадуць ці не, віламі па вадзе пісана. Гр., Слуц. р. ВІЛЯЦЬ ХВАСТОМ. 1. Хітраваць, не гаварыць праўды. Чаго ты віляеш хвастом? Думаяш, людзі ні бачылі, як ты цэлы мех капусты с поля тарабаніў? А яшчэ «німа», «трэба будзя купіць». Ад людзей ні схаваясься. Сав., Стаўб. р. 2. Перад к і м. Падлізвацца да каго, падхалімнічаць. Гэты ўжо з начальствам зьнюхаўсё. Віляя хвастом перад Сяргеявічам, аш гатко глядзець. Гор., Стаўб. р. Як пайду пасядзець да Аліка, то ў яго толькі й разгавораў, што пра Адася. У Адася й тое, ў Адася й гэто, Адась купіў, Адась прадаў. Віляя хвастом перат гэтым Адасям. Неко ж ест у чалавека вырахаванё (разлік), калі так, нешто й яму перападая ад Адася. Сав., Стаўб. р. ВІСЕЦЬ НА ВАЛАСКУ. Гл. НА ВАЛАСКУ ЛІПЕЦЬ (вісець). ВІСЕЦЬ НА ГАЛАВЕ ў к а г о. Гл. ВІСЕЦЬ НА ШЫІ (на галаве) у к а г о. ВІСЕЦЬ НА ШЫІ (на галаве) у к а г о. 1. Мець патрэбу ў неадкладным выкананні. Трэба будзе занесьці мяшкі, што пазычала. Усё забываюся, вісіць на шыі. Аж брытко перат кабетай, пазычыла й ні аддаю. Сав., Стаўб. р. Схаджу на пошту, папытаюся, ці возьме гэтыя грошы. Цягнецца гэты доўх, вісіць на галаве. Бял. Лаг. р. 2. Быць моцна закаханым у каго. Дзяўчына ўлюбілася ў хлопца, вісіць на шыі, ні адойдзіцца. Сав., Стаўб. р. Вельмі ш Чэсік добро жыве са сваёю. Яна, кажуць, вельмо добрая харакцярам, вісіць у яго на шыі, гэдак шануе, гэдак галубіць. Жац., Стаўб. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 321 ▶