сталі. Спужаласа, ня выказаць! Гр., Слуц. р. Валасы дыбала становяцца, як успомню: гэта ш чуць жывыя асталіся. Каб ні Рая Фэліна, пабілі п. Бяльм., Брасл. р. Скасіла воко — нешто белаё паміш дзеравоў. Аш сэрцо стало, ногі адзеравянелі, валасэ дыбла сталі. Ну, думаю, капец. Падг., Кар. р. Калі я азірнулася назат — аш бяжыць за мной мушчына і крычыць: «Ідзі сюды, лучшы будзя, а даганю, хужы будзя». Кажуць, што ат страху валасы дыбам станаўляцца. Ну, цяпер паверу, што праўда. Ухв., Кр. р. У пачатку васімнаццатага (года) адзін хазяін павёс кабана ў Сённа продаць. Патходзіць малады чалавек у паліце: «Сколька за кабана? Дам вам чатырыста рублёў, завязіце ў Віцепска». У таго чалавека валасы дуба сталі — такая дарога! Аш у Віцяпска! А ўжо вечарэлася. Ці вярнуся, думыіць. Ульян., Сен. р. Я ж нічого ні баюся, куды хочаш пайду ноччы, а то спалохалася. Прышла дадому (а была ў мяне кнішка ў г'азэці ўкручаная), кнішку палажыла. Толькі я адмыкаць (а быў шарош гэтакі), г'азэта ш-ш-ш. На мне й валасэ дубака сталі. Спалохалася. Дубака валасэ сталі. Сав., Стаўб. р. ВАЛАСЫ НА ГАЛАВЕ РВАЦЬ. Гл. ВАЛАСЫ (косы) НА САБЕ (на галаве) РВАЦЬ. ВАЛАСЫ (косы) НА САБЕ (на галаве) РВАЦЬ. Прыйсці ў адчай, заходзіцца ад гора. Недаядалі, недасыпалі, мучыліся, зьбіралі грошы на зямлю, куплялі па марг'у. А праз два гады аж валасы на сваёй галаве рваў, чаму я так мучыў сваю сям'ю, навошта было купляць. Бо як прышлі Саветы, зямлю панскую забралі і раздалі на Пуцэвічы і Кміцянку. Пуцэв., Навагр. р. У нас пры Польшчы паненка адна багатая застрэлілася, ранічкам на парозе ў сваіх пакоях застрэлілася. Колькі ўжо плачу было, колькі енку! Бацькі, людзі казалі, валасы на сабе рвалі. Кал., Віл. р. Бацька Хведзькін валасы на галаве ірваў, дужа сына жалеў, а матка ўся сівая стала, галава белая зрабілася, як сьнег. Падкасіла іх сьмерць гэта. М. Каш., Гар. р. Гэто ж у мэнэ всі помідоры пропалы. Можэ шэісят пэнькоў посадыла і помэрзьлы, голюсэнькая градка. Здаетца, косы на собі рваў бы. Нэхай бы я шчэ дэнь подэржала, то й добрэ було б. Вік., Стол. р. ВАЛІЦЦА З РУК - што. Не ўдаецца, не атрымліваецца што з-за адсутнасці адпаведнага настрою, жадання, здольнасцей. Гуляць пойдзе, ажні падлог'а дрыжыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁