ту, а потым будзя відаць. Можа дадуць фурманку, то паедзяш у Сьвержан па дрова, а калі не, то ідзі сабе на тую рэчку у рыбу. Гор., Стаўб. р. Шыба трэснула, а зашкліць німа чым. Дак я заклала дубальт, думаю, чорт яго бяры, пастаіць зіму, а там будзя відаць. Гр., Слуц. р. БУСІ ДАЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ БУСІ каму. БЫЦЬ НАЧЫКУ. Гл. СТАЯЦЬ (быць) НАЧЫКУ. БЯРУЦЬ ЗАВІДКІ каго. Гл. ЗАВІДКІ БЯРУЦЬ каго. БЯРЭ ЗА ГАЛАВУ. Гл. ЗА ГАЛАВУ (голаў) БЯРЭ. В ВАДЗІЦЬ БОРУХІ. Гл. БОРУХІ ВАДЗІЦЬ. ВАДЗІЦЬ ВАЧЫМА. Глядзець, прыглядацца. Злавіў Мішка ночвамі сьнігіра, прынёс у хату і пусьціў. А ў хаці цёпло, напаляно. Сядзіць той сьнігір на акне і водзіць вачыма па хаці, а Мішка зь яго воч ні спуская: «Бабуня, хай у нас жыве». Сав., Стаўб. р. Прывёз цётку Эдзік з бальніцы, а яна яшчэ ні можа, легла на лошко, водзіць вачыма, як ні бачыла ўсё роўно. Гор., Стаўб. р. ВАДЗІЦЬ (павадзіць) ЗА НОС каго. Незадав. Абяцаць і не выканаць, уводзіць у зман абяцанкамі. Пайдзі да Аньціка і забяры, а то мне казаў, што прынясе і ні прыносіць. Водзіць адно за нос. Пайдзі сам і забяры. Сав., Стаўб. р. Пазычаў сячкарню, то казаў, вот аддам, вот аддам, і цяпер аддае, за нос толькі водзіць мяне. Жац., Стаўб. р. Дакляраваў сваяк шыферу дастаць на хату, але адно павадзіў за нос. Зіма прышла, а шыфяру і сёньня няма. Кунц., Кл. р. Пратсядаціль — цягун, любіць павадзіць за нос. Адзін гот мне абішчаў сена, я рас прышоў, два прышоў, тры прышоў — і так і ні даў. Ульян., Сен. р. ВАДОЙ НЕ РАЗЛІЦЬ. Шчыра сябраваць, дружна жыць паміж сабой. І малыя былі, дружылі, і цяпер вадой ні разьліць. Кав., Старадар. р. Дзеўчына ўлюбілася ў хлопца, вісіць на шыі, ні адойдзіцца. Так зьнясьліся (здружыліся), што вадой не разальеш. Сав., Стаўб. р. ВАДУ МУЦІЦЬ. Гл. МУЦІЦЬ ВАДУ. ВАЛАСЫ ДЫБА (дыбала, дыбла, дыбам, дуба, дубака) СТАЛІ (становяцца). Ахоплівае жах, робіцца вельмі страшна. Ці там сабака, ці кот чый, нешта як зашамаціць у кустах, я ўтрупела, валасы на галаве дыба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁