сталі. Спужаласаў ня выказаць! Гр., Слуц. p. Валасы дыбала становяцца, як успомню: гэта ш чуць жывыя асталіся. Каб ні Рая Фэліна, пабілі п. Бяльм., Брасл. p. Скасіла воко — нешто белаё паміш дзеравоў. Аш сэрцо стало, ногі адзеравянелі; валасэ дыбла сталі. Ну, думаю, капец. Паде., Кар. p. Калі я азірнулася назат — аш бяжыць за мной мушчына i крычыць: «Ідзі сюды, лучшы будзя, a даганю, хужы будзя». Кажуць, што ат страху валасы дыбам станаўляцца. Ну, цяпер паверу, што праўда. Ухв., Kp. p. У пачатку васімнаццатага (года) адзін хазяін павёс кабана ў Сённа продаць. Патходзіць малады чалавек у паліце: «Сколька за кабана? Дам вам чатырыста рублёў, завязіце ў Віцепска». У таго чалавека валасы дуба сталі—-такая дарога! Аш у Віцяпска! A ўжо вёчарэлася. Ці вярнуся, думыіць. Ульян., Сен. p. Я ж нічого ні баюся, куды хочаш пайду ноччы, а то спалохалася. Прышла дадому (а была ў мяне кнішка ў г'азэці ўкручаная), кнішку палажыла. Толькі я адмыкаць (a быў шарош гэтакі), г'азэта ш-ш-ш. На мне й валасэ дубака сталі. Спалохалася. Дубака валасэ сталі. Сав., Стаўб. p. ВАЛАСЫ НА ГАЛАВЕ РВАЦЬ. Гл. ВАЛАСЫ (косы) НА САБЕ (на галаве) РВАЦЬ. ВАЛАСЫ (косы) НА САБЕ (на галаве) РВАЦЬ. Прыйсці ў адчай, заходзіцца ад гора. Недаядалі, недасыпалі, мучыліся, зьбіралі грошы на зямлю, куплялі па марг'у. А праз два гады аж валасы на сваёй галаве рваў, чаму я так мучыў сваю сям'ю, навощта было купляць. Бо як прышлі Саветы, зямлю панскую забралі i раздалі на Пудэвічы i Кміцянку. Пуцэв., Навагр. p. У нас пры Польшчы паненка адна багатая застрэлілася, ранічкам на парозе ў сваіх пакоях застрэлілася. Колькі ўжо плачу было, колькІ енку! Бацькі, людзі казалі, валасц.на сабе рвалі. Кал., Віл. p. Бацька Хведзькін валасы на галаве ірваў, дужа сына жалеў, а матка ўся еівая стала, галава белая зрабілася, як сьнег. Падкасіла іх сьмерць гэта. M. Каш., Гар. p. Гэто ж у мэнэ всі помідоры пропалы. Можэ шэісят пэнькоў посадыла i помэрзьлы, голюсэнькая градка. Здаетца, косы на собі рваў бы. Нэхай бы я шчэ дэнь подэржала, то й добрэ було б. Вік., Стол. p. ВАЛІЦЦА 3 РУК-што. Не ўдаецца, не атрымліваецца што з-за адсутнасці адпаведнага настрою, жадання, здольнасцей. Гуляць пойдзе, ажні падлог'а дрыжыць
Дадатковыя словы
газэта, газэці, маргу, падлога, сямю
23 👁