ту, а пот.ым будзя відаць. Можа дадуць фурманку, то паедзяш у Сьвержан па дрова, а калі не, то ідзі сабе на тую рэчку у рыбу. Гор., Стаўб. р. Шыба трэснула, а зашкліць німа чым. Дак я заклала дубальт, думаю, чорт яго бяры, пастаіць зіму, а там будзя відаць. Гр., Слуц. р. БУСІ ДАЦЬ к а м у. Гл. ДАЦЬ БУСI к а му. БЫЦЬ НАЧЬЩУ. Гл. СТАЯЦЬ (быць) НАЧЬЩУ. БЯРУЦЬ ЗАВІДКІ к а го. Гл. ЗАВІДКІ БЯРУЦЬ К 3 БЯРЭ ЗА ГАЛАВУ. Гл. ЗА ГАЛАВУ (голаў) БЯРЭ. В ВАДЗЩ Ь БОРУХІ. Гл. БОРУХІ ВАДЗІЦБ. ВАДЗЩ Ь ВАЧЫМА. Глядзець, прыглядацца. Злавіў Мішка ночвамі сьнігіра, прынёс у хату i пусьціў. A ў хаці цёпло, напаляно. Сядзіць той сьнігір на акне i водзіць вачыма па хаці, а 'Мішка зь яго воч ні спуская: «Бабуня, хай у нас жыве». Сав., Стаўб. p. Прывёз цётку Эдзік з бальніцы, а яна яшчэ ні можа, легла на лошко, водзіць вачыма, як ні бачыла ўсё роўно. Гор., Стаўб. p. ВАДЗЩ Ь (павадзіць) ЗА НОС каго. Незадав. Абяцаць i не выканадь, уводзіць у зман абяцанкамі. Пайдзі да Аньціка i забяры, а то мне казаў, што прынясе i ні прыносіць. Водзіць адно за нос. Пайдзі сам i забяры. Сав., Стаўб. р. Пазычаў сячкарню, то казаў, вот аддам, вот аддам, i цяпер аддае, за нос толькі водзіць мяне. Жац., Стаўб. р. ДакЛяраваў сваяк шыферу дастаць на хату, але адно павадзіў за нос. Зіма прышла, а шыфяру i сёньня няма. Кущ., Кл. р. Пратсядаціль — цягун, любіць павадзіць за нос. Адзін гот мне абішчаў сена, я рас прышоў, два прышоў, тры прышоў — i так i ні даў. Ульян., Сен. p. ВАДОЙ НЕ РАЗЛЩЬ. Шчыра сябраваць, дружна жыць паміж сабой. I малыя былі, дружылі, i цяпер вадой ні разьліць. Кав., Старадар. р. Дзеўчына ўлюбілася ў хлопца, вісіць на шыі, ні адойдзіцца. Так зьнясьліся (здружыліся), што вадой не разальеш. Сав., Стаўб. p. ВАДУ МУЦІЦЬ. Гл. МУЦІЦЬ ВАДУ. ВАЛАСЫ ДЫБА (дыбала, дыбла, дыбам, дуба, дубака) СТАЛІ (становяцца). Ахоплівае жах, робіцца вельмі страшна. Ці там сабака, ці кот чый, нешта як зашамаціць у кустах, я ўтрупела, валасы на галаве дыба 3 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁