а да работы ніўдалая, валіцца з рук усё. Падг., Кар. р. Вот тато быў майстар, што ні возьмя, то зробіць: ці які столачак, ці табурэтку, ці лаўку. А ты — не. Ты што ні возьмяш, у цябе ўсё з рук валіцца. Сав., Стаўб. р.
ВАЛЯЦЬ ДУРАКА. Гл. ДУРАКА ВАЛЯЦЬ.
ВАНТРОБЫ АД'ЕСЦІ. Незадав. Прычыніць душэўныя пакуты, надакучыць каму. Бачыце, мода, дак яна мне ўсе вантробы ад'ела гэтымі туфлямі на гвозьдзіках. Кав., Старадар. р. Надаела і ў бальніцы ўсім і мужыку вантробы ад'ела сваёю хваробаю. Муштруяцца з усімі, скаргі піша, ведамо, нерўная. Сав., Стаўб. р.
ВАРОНА ЗАГУМЕННАЯ. Асудж. Разявака, бестурботны, някемлівы чалавек. Зяцю ўноч на работу ў Мугулёў, а ён правы згубіў. Учора езьдзілі ў ягады на матацыкле і згубіў правы. Во, варона загуменная! Ляўк., Арш. р.
ВАРОН СТРАЛЯЦЬ. Гл. СТРАЛЯЦЬ ВАРОН.
ВАРОТЫ ПІРАГАМІ АДКРЫВАЦЬ (закрываць) каму. Багатае жыццё, жыццё без турбот, рай. Ну чага ты папрэсься на той курорт? І навошта такая работа? Сядзеў бы дома ды песьні пеў. Ці ты думаеш, там табе вароты пірагамі адкрываюць? Абад., Віл. р. Так і асталася адна (не выйшла замуш), дзевяты гот жыве адна. Казала, я паеду куды на работу, а я кажу: «А там пірагамы вароты закрытыя?» Так і жыве пры мне. Пр., Стаўб. р.
ВАЧЫМА ЛЫПАЦЬ. Гл. ЛЫПАЦЬ ВАЧЫМА.
ВАЧЭЙ НЕ АДВЕСЦІ ад каго, ад чаго. З замілаваннем глядзець на каго, на што. На Кастрычніка вяселя было. Я та ні была, але казалі, малада хароша-хароша, вачэй не адвесьці, така хароша. Гр., Слуц. р. Кожны касец заняў сабе пожню, і пашла работа, вачэй не адвесьці. Негн., Бар. р. Красавіца была наша бабуня, шта вачэй не адвесьці. Сав., Стаўб. р. Каб паглядзела, якую мне Міся хустачку харошу прыслала, вачэй не адвесьці. Там жа.
ВАЧЭЙ НЕ ЗВОДЗІЦЬ. Гл. НЕ ЗВЕСЦІ (не стыкаць) ВАЧЭЙ.
ВАЧЭЙ НЕ ЗНІМАЦЬ з каго. Пільна, неадрыўна глядзець на каго. Дак казалі, той яе ўхаджор вачэй ні зьнімаў. Гляня, гляня на ўсіх і зноў на маладую, мабыць, шкадаваў. Гр., Слуц. р.
ВАЧЭЙ НЕ КАЗАЦЬ. Не прыходзіць, не з'яўляцца
92 👁