Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Польшчы за гэту землю што ні рабілася! Быў такі выпадак, расказвала мая бапка. У нашай вёсца асталася маладая ўдава. Яна ўзяла сабе прымаку. A ў яе была дачка Кацярына. Гэта сірата жыла абіджана, ніхто яе замуш ні ўзяў, ужэ прыстарэла. I задумала (Кацярына) сабе браць прымаку на сваю зямлю. I гэтаму Юрку (Юрка зваўся айчым, быў ён душа нігонны) ні хацелася. Гэты Юрка навастрыў тапор i цэлы тыдзянь хадзіў за ей, за гэтай Кацярынай, за сваей патчарыцай гэтай, каб яе засеч. Ну жонка яго Алена ніяк ні дапусьціла да яе, ні хацела браць грэх на душу. Вар., Докш. р. 2. Здзейсніць злачынныя задумы. А ёсь людзі сьмелыя, што ён табе любы грэх на душу возьмя. От гэты самы Юрка, шта я вам расказвала... Сына свайго прыспаў у гумне, а Кацярыну гэту, патчарыцу сваю, i з жонкай сваей Аленай, замкнуў у хаце й патпаліў. I патпаліў свайго еуседа праз вуліцу, i патпаліў свайго злосьніка другога, Марку, i патпаліў трэцьцяга, свайго брата роднага — i згарэла гэта ўрэмя дзесіць хадзяінаў, уся 'пастройка, як хлявы, так хаты. Бачыце, які грэх узяў на душу. Там жа. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЬІ што. Гл. ДА ГАЛАВЫ БРАЦЬ што. БРАЦЬ (узяць) (блізка) ДА СЭРЦА што. Ставіцца да чаго з вялікай зацікаўленасціо, успрымаць што з глыбокай уразлівасцю. Не. б,яры ты, сЪшок, гэдак бліско да сэрца. Абы здароўё, то нек жа будзя. Сав., Стаўб. р. Ен нічого да сэрца ні бярэ, хай там ні ведаю што, ні перажывая, ні думая. Вот харакцяр! Гор., Стаўб. р. Мая сястра хварэла доўго,-на нервы ўпала. Ці ў каго якоё горо, ці так што нідобро, усё яна да сэрца брала, добрая бясконца была. Жац., Стаўб. р. Тася мая школу акончыла з залаітой медальщ. Хацела паступаць у радзіяцяхнічаскі ці ў паліцяхнічаскі, a ёй атказалі,— зрэньня плахоя, а там чарцяжы. Так была ўзяла да сэрца, адчаялася, гаварыла: «Мамачка, што гэта за жызьня, што я хачу, а паступіць ні магу». Ульян., Сен. р. БРАЦЬ (узяць) ЗА ГОРЛА каго. Неадабр. Прымушаць, прыгнятаць; прьіперці неабвержнымі доказамі, фактамі. Што за жыцё было? Саквастратар (служичы, што спаганяў пры панскай Польшчы падаткі i грашовыя ацлаты) бярэ за горло, кароўку прадай, а с падаткамі расплаціся. Сав., Стаўб. р. А ёго як узяла поліцыя за горло, о, сталі его быты ў посторунку чы шо, i вун выка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

посторункў, служйчы
8 👁
 ◀  / 321  ▶