Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
бох прыбраў. Пар., Слонім. p. У маёй сястры пяцёра дзяцей было, а жывудь тры хлопцы й дзяўчынка, анно бох прыбраў. Бял., Лаг. p. Якія толькі храробы ё на сьвеці, ўсімі я перахварэла: ззамаладу анны, на старась другія ўваліліся. Нервы, пахавая грыжа, жалудак баліць, есьці нічога ня можна. А вот жа жыву, бох ні прыбірая. Там жа. У мяне была дзеўчына радзілася з канвульсіямі. Яе i ў Маскву дзевір вазіў, я i ў Віціпска, я i ў Оршу — нідзеўпомачы ні было. A есьці сядзіць— хунт хлеба ўложыць. Шэсь гадоў гурувала i дзіця i я зь ім, то, паве-рыце, мо й грэх, але прасіла, хай бы бох прыняў. Ульян„ Сен. p. БОГУ ДУШУ АДДАЦЬ. Гл. АДДАЦЬ БОГУ ДУШУ. БОРУХІ ВАДЗЩЬ. Жартаўл., іран. Драмаць седзячы. Сусет наш, бывало, прыйдзя на*вячоркі i цэлы вечар борухі водзіць. Сав., Стаўб. р. Сабраліся ўчоро ў сусеткі, доўго сядзелі, то хто гаворыць, хто целівізар глядзіць, а хто й борухі водзіць. Там жа. Ідзі, сьцялі дзецям, Maрынка ўжо борухі водзіць, набегалася за дзень, дзе яе ні было. Там жа. Пашла вечарам да дзяцькі пасядзець, надаело' дома быць. Цётка картофлі абірая, мальі сьпіць, дзядзька тожа водзіць борухі, намёрзься за дзень на рабоці. Там жа. БОЧКУ КАЦЩЬ (скаціць) н а к а го. Рабіць шкоду, кепства каму. Пойдом з ёю двох да жном, да на нывістку запысвала, да зробылы ее стаханоўкою, да пысалы, така й така выжала много сотык, да помогала ёй всячэскы, а вона тэпэр бочку котыть на мэнэ. Як жо гэто так? ІІІчо гэто за ўстава така? Бот., ТИн. р. Марыся на Купрыяна давно бочку котыть. Вел., Шн. р. БРАЦЦА ЗА ДЗЯЖКУ- Прымаць меры да пакарання, палохаць (дзяцей). Майго хлопца навучылі лаяцца, з вуліцы навучыўся. Я ўгаворваў, угаворваў, не слухае, прышлося брацца за дзяшку. Бял., Лаг. р. БРАЦЦА У ДУЖКІ (у борушкі). Мерацца сілаю, дужацца, барукацца. Мой дзядуля сем гадоў меў, а ўжо ганяў скаціну ў поля. Зьбяруцца дзеці й бяруцца ў душкі, дык мой дзет усягды паваліць, Bap., Докш. p. Ен жа сільны-сільны. У борушкі браўся тут з мушчынаMi, дык усіх чыста абваліу. Язн., Віл. p. БРАЦЬ (узяць) ГРЭХ НА ДУШУ. 1. Несці маральную адказнасць за злачынныя ўчынкі, дзеянні каго. Пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзе^помачы
11 👁
 ◀  / 321  ▶