БІЦЬ ЛЫНДЫ. Гл. ЛЫНДЫ (бабкі) БІЦЬ (абіваць). БІЦЬ (адбіць, набіць, паадбіваць) НОГІ. Незадав. Стаміцца, змарнавацца ад доўгай хады, беганіны. Чаго туды хадзіць, біць ногі? Сам прыімчыць, калі прыпрэ. Сав., Стаўб. p. Я ногі адбіла, ходзячы к вам i па братавую, хачу ш сабраць невялікія госьці. Буду злаваць на свата, як ні прыдзя. Там жа. Учора хадзіла ў ягады, адбіла толькі ногі, німа ні халеры. Там жа.Увосень было ў суседа вясельле* то я на сталы падавала, гэтак адбіла ногі, тры дні ляжала потым. Кунц., Кл. p. А па ягадкі ні пайду. Баба Ярошыха хадзіла, гаварыла, няма. A пайсьці так, попусту, толькі ногі зьбіць, ня Дзела. Ліце., Карм. p. Ціперачы бувае паляўнічы праходзіць цалюсенькі дзень, a нгчога нат ні ўбачыць, толькі ногі наб'е, Мул., Дзятл. p. Прышлі з поязда ўночьі, стаміліся, паадбівалі ногі, a цяпер сьпяць усю раніцу. Гор., Стаўб. p. Прыехаў пазнавато i адразу — у грыбэ. Дзе тыя грыбэ яшчэ! Ногі толькі паадбівая. Там жа. БЩЬ ЯЗЫКОМ АБ ЗУБЫ. Непаш. Гаварыць абышто, без толку, балбатаць. Ен ніколі толкам нічога ні сказаў, толькі б'ець языком аб зубы. Ульян., Сен. p. БЛІЗКІ СВЕТ. ЗА БЛІЗКІ СВЕТ. Далёка. Блізкі сьвет! Дзе той Казіняц, а трэба зайсьці й прыйсьці, дык i рабіць німа калі. Хадзіў за блізкі сьвет пятнаццаць год, то дзе тоя здароўя цяпер будзя. Кае., Старадар. р. Цэла лета аж да'восені хадзіла ў вецьце ў Дзятлаўку, за бліскі сьвет, дзе секлі бярэзьнік. Сял., Маладз. p. Гэта ш трэба бліскі сьвет ісьці на музыкі, a ён жа павіхрьіўся (папёрся) на тыя вечаркё. Востр., Зелье, p. БЛУД НАЙШОУ на к а го. Ашаламіцца, заблудзіцца, страціць арыентацыю. Мне галава балела, лягла на печы, блуд найшоў, кажу: «Сонька, палі сьвет, ня зьлезу». Сял., Маладз. p. Дэсь на мынэ някый блуд найшов, ходжу по тых корчыках i ныяк нэ доб'юсь куды йты. Сім., Драгіч. p. ' БОГ КРЫУ. Жартаўл. Няма. Хачу капусты наварыць, a патсмажыць німа чым — сала бох крыў. Трэба будзя хоць у Mapyci пазычыць c кусочак. Cae., Стаўб. p. Той гот так поўна яблык было, а цяпер крыў бох. Гр., Слуц. р.. БОГ ПРЫБРАУ (прыняу) к а г о. Памёр. Дзеці як боп, адно за адным пасыпаліся. Было пяцёро, але трое
Дадатковыя словы
бець, давосені, добюсь, набе, тблькі
29 👁