дей абуваіцца доўга, то кажуць: «O-o-o, абуваіцца як паноў парабак». Бял., Лаг. p. ЯК ПАН НА ХАМУЦЕ. Кепска (спалася каму). Наварила я зацірачкі дзеравенскае, кажу: «Вазьмі пакаштуй».— «Дайце, мама». Я ўліла місачку, ён (сын) зьеў: «Ці ест болей?» Наліла яшчэ місачку. Назаўтра ўстаў, кажа: «От, мама, спаў я сёньні як пан на хамуце посьля ўчарашняй заціркі».— «А ці ведаеш ты, што гэта такое «спаць на хамуце?» Толькі сабака сьпіць на хамуце».— «А я думаў, што гэта натта добра». Каг., Лід. р. ЯК ПАПАЛА. Нерегулярна, абы-як, дрэнна. Пойдзяш жаць летам (да пана), рэжаш-рэжаш, рэжаш-рэжаш i хустку скіняш, i ўсё, хаця п пану ўгадзіць. А есьці як папала. Дасьць дак дасьць, а ня дасьць, дак усяк бывала: хто пад'еўшы, а хто й галодны. Таўкач., Уздз. р. Прадзём-прадзём, прадзём-прадзём да дванаццаці, Лижым пасьпім якія гадзіны дзьве-тры, зноў устанім, прадзём. Ня відзюць вочы, робіш як папала,)ірэміш, прадучы, а станіш шпулі зьвіваць, рвуцца. Зам., Вы. р. ЯК ПА ШСАНАМУ. ЯК ПА МАСЛУ. Вельмі добра, гладка. Дзе мне с табой зраўніцца? У цябе ўсё йдзе як па пісанаму: i гаспадар дома, i дзеці ў паратку, i ў хаці ўсяго маяш. Кав., Старадар. p. Вот толькі жэрткі добро прыбіць, a потым толькі патстаўляй гэтыя палачкі i прыбівай па шнуры, пойдзя як па маслу. Сав., Стаўб:р. ЯК ПЕНЬ. 1. Адзінока (жыць). Во сяганьня сьвята, а яна адна там сядзіць як пеньуможа, плачыць, каіцца, што паехала ў чужыя людзі. Хал., Бар. p. Во Кліманская казала: «Стаю як пень на дварэ ля плоту, ніхто ні зачэпіць, ніхто «здароў» ні скажыць. Прыду ў хату, нагалашуся, думаю: «Чага ехала ў чужыя людзі». Там жа. 2. Незадав. Адмоўчвацца, не гаварыць па той ці іншай прычыне. Чаго ты маўчыш як пень, ці сказаць не маеш што, ці якая халера цябе ўкусіла?! Жщ., Стаўб. p. Гэты хлопяц маўчыць як пень, што ў яго ні папытайся. Што ўжо за хітрун расьце! Сав., Стаўб. p. ЯК ПІЦЬ ДАЦЬ. Бясспрэчна, без сумнення. Уперад яс сын рабіў шофярам у калхозі, то ўзялі i з работы прагналі. Цяперака ў раёні недзя на заводзі, паглядзіце, прагоняць i аттуль, як піць даць прагоняць. Кущ., Кл. p. Вот цяпер то й Цярэшку пасадзяць (y турму), як піць даць пасадзяць. Жац., Стаўб. p. Як павук заплутая муху ў павуціну, так Вінцушча ўплутая у блуд матку. Як піць
Дадатковыя словы
падеўшы, пень^можа
3 👁