даць ўплутая, пабачыця. Яна ж настойлівая. Сав., Стаўб. p. ЯК ПРАЗ COH. Невыразна, дрэнна (чуць, усвеДаМ' ляць што). Нешто вот нідобро мне, кволюся, усё ломіць, вочы баляць, а чую як прас сон ўсё роўно. Жац., Стаўб. p. Нехто стукаяцца. Я наетавіла вушы, чую як прас сон — стукаяцца. Давай злазіць сь печы. Сав., Стаўб. p. Ты нетто мне гаварыў, а я як прас сон чую. Пачуваюсё кепско, сынок. Гэто што ты прыехаў, то паднялася. Там жа. ЯК РАСЯНКА КАМАРА (высмактаць). Змучыць каго знясільваючай працай, пастаяннымі прыдзіркамі, з'едлівымі дакорамі, выцягнуць з каго апошнія сілы. (Расянка — расліна з невялікімі чырванаватага колеру дісцікамі на кароткім сцябле. Расце на балоце сярод моху. Лісцікі расянкі пакрыты чырвонымі валаскамі, на кончыках якіх блішчыць-пераліваедца, нібы раса густая, ліпкая вадкасць. Сядзе камар на лісцік, каб напіцца расы, а валаскі захопліваюць яго, выдзяляючы ядавіты сок. Праз дзень-другі насякомае цалкам раствараецца ў лісточку).. Да шлюбу натта ні весяляцца, толькі йграюць вальчык там які, вясельля сыграюць жаласнае, маладая плачыць i суседзі плачуць, жалеюць. Гэта й нада было так, бо даўней было так, што йдзець замуш, дык гэта на катаргу, a ні замуш. Там цябе вымучуць, высмакчуць як расянка камара. Як удасца сьвякроў нігодная, дык будзіш гады там сьмягці за зямельку, а як ні ўгодзіш — вон у двор, кажаць, да пана, калі ў нас няўгодна. Думыіш, так, як цяпер, жылі людзі? Вар., Докш. р. ЯК РУКОЙ ЗИЯЛО. Адразу зусім, бясследна прайшло (пра хваробу, перажыванні, пачуцці, недамаганні). Мне, цётка, як зрабілі апярацу, то як рукой зьняло, адразу палепшало. Веч., Стаўб. р. Захварэла была Маня Алесява. Колькі лячылі — нічого ні - памагая. Прывязьлі бапку некую, шаптуху, выліла яна той пярзпалах, то як рукой зьняло, назаўтра ў поле пашла. Кунц., Кл. р. Хвецька прівёс Марюткі нейкае лікарства гарацкое, (бацька ягоный усюдах езьдзіў, багатый жа быў, саттуль прівазіў), i праз трі дні ўсё як рукой зьняло. М. Каш., Г ар. р. ' ■ ' ЯК РЭПУ ГРЫЗЦІ (сячы). Добра, бегла (чытаць). Глядзі ты, колькі таго дзіцяці, а ўжо чытая як рэпу грызе. Вот удалыя дзеці ў Mapyci. Гор., Стаўб. р. Ганебна (вельмі) вучоная, кажуць, нявества ў Лявоніхі, ксёнжкі
Дадатковыя словы
зедлівымі
3 👁