Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
зрабілі. Сав., Стаўб. p. Пасля ўсяго, што было ўчоро, Пятрусь цэлы дзень ходзіць як у сьне: хы яму «дзінь добры», a ён паглядзіць, паглядзіць i нічого ні скажа. Там жа. Пасьля сьмерці Эдзіка жыву як у сьне. Нішто міне ціпер ні непакоіць, ўсё у дуты маёй перагарэло. Tам. жа. ЯК НЕ У СЯБЕ. Незадав. Вельмі многа (есці). Дзіва што Насьця гэдакая тоўстая. Яна ш есьць як ні ў сябе. Як сядзя, то покуль усё ні паесьць, то ні вылязя з-за стала. Кунц., Кл. p. Малы некі хлопяц расьце, каркажа, а есьць як ні ў сябе, ні набрацца. Сав., Стаўб. p. Сьвіней укарміць ні магу, пішчаць цэлы дзень, ядуць як ні ў сябе. Хай ядуць, трэба якого зелья даваць да мешані. Там жа. ЯК НА ПЛОТ ЧАПЛЯЦЬ. Без апетыту, спяшаючыся (есці). Бывала, ўсіх паатпраўляе с хаты, таго араць, таго што рабіць, а сама сядзе, наесца, чаго хоча, прысмачкаў, а тады: «От, што я там вельма ела. Як на плот чапляла, есьці хочацца». А нажэрлася! Сав., Стаўб. р. ЯКОГА ЧОРТА. Выражэнне негатыўных адносін да каго, выражэнне зласцівасці, незадавальнення. Якога чорта там любоў! Прычаравала, зельлем паіла, вот i бегаў, ум паціраўшы. Ульян., Сен. р. ЯК ПАДНЯЦЬ. Цяжкі. Насыпаў картофяль мяшок як падняць i панёс дахаты. Дала яму затак, можа калі торфу прывязе. Сав., Стаўб. р. Пашоў Высоцкі ў алешнік, накасіў асакі як падняць, так лэпско (мнагавата), наклаў гуньку i панёс. Там жа. На том тыдні хадзіла на пуць лісьцё грэпці. Награбла много як падняць. Добро будзя зімою кабанчыка падаслаць. Там жа. Прыедуць у сыботу зь Мшска, пабудуць дзень, напакуюць клункі як падняць i на Мінск зноў. А мацяры грошай пакінуць, прывязуць чаго смашнаго. Гор., Стаўб. р. ЯК ПАЛЕЦ. Зусім адзін, адзінокі. Ты ж ведаяш, адна як паляц, словам німа да каго абазвацца, дзіво што выйду дзе пасядзець да каго. Сав., Стаўб. р. Дзевачка, тая адна як палец, i глядзяць, i даглядаюць. Такая харошая зрабілася, адзяюць хорашо, есьць смашно. Жац., Стаўб. р. Маня свайму патурая. Ведамо, адзін як паляц той.хлопчык. Гор., Стаўб. р. ЯК ПА МАСЛУ. Гл. ЯК ПА ШСАНАМУ. ЯК ПАНАУ ПАРАБАК. Павольна, нехаця, не спяшаючыся. Я ўжо на сваім вяку парапкаў ня помню, толькі вот кажуць, сабіраіцца як паноў парабак, Або хто зь дзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 321  ▶